Беларуская блаґасфера11

Не страляйце ў піяніста

Годзіку ў 1997‑м я пачуў ад аднаго бізнэсоўца ад незалежнай прэсы такую думку пра апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце: маўляў, што гэта за дэпутаты, якія сабе нават на «Жыгуль» не змаглі зарабіць. Што праўда, у тыя часы спажывецкія тавары, у тым ліку аўтамабілі, былі не такімі даступнымі як цяпер. Фразу я ўзгадаў у 2000‑м годзе, калі ехаў рабіць рэпартаж зь мітынгу апазыцыі на пл. Я. Коласа. Знойдзена ў беларускай блаґасфэры.

Годзіку ў 1997‑м я пачуў ад аднаго бізнэсоўца ад незалежнай прэсы такую думку пра апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце: маўляў, што гэта за дэпутаты, якія сабе нават на «Жыгуль» не змаглі зарабіць. Што праўда, у тыя часы спажывецкія тавары, у тым ліку аўтамабілі, былі не такімі даступнымі як цяпер.

Фразу я ўзгадаў у 2000‑м годзе, калі ехаў рабіць рэпартаж зь мітынгу апазыцыі на пл. Я. Коласа.

Дакладней, я ляцеў, бо спазняўся ‑‑ хвілін на 20, ня менш. І так мне было прыкра, бо толькі пачынаў займацца рэпартэрстам. І перажываў, што ў матэрыяле ня будзе галасоў з адкрыцьця, і што за тыя 20 хв. можа адбыца які‑небудзь экшн, кшталту мачылава.

Заяўляльнікам акцыі быў Лявон Баршчэўскі, значыць ён мусіў адкрываць мерапрыемства.

Я чакаў тралейбус «двушку» ля цырку. На прыпынку быў натоўп. І у тралейбусе, што падышоў, быў натоўп. Натоўп з прыпынку ўнес мяне галавоў наперад у натоўп у тралейбусе. Проста ў палітон нейкаму спадару, які вісеў на парэнчах. Пэўны час я ня мог нават разагнуцца. А калі даў рады выпрастацца, заўсьміхаўся ў твар свайму вымушанаму сесуду. Я зразумеў, што не спазьнюся на адкрыцьцё акцыі.

На маю ўсьмешку са зьдзіўленьнем глядзеў Лявон Баршчэўскі.

Севярын Квяткоўскі

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць