У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з'езда РСДРП» працуе выстава «Васковыя фігуры».
Як расказаў загадчык філіяла Сяргей Рэчкін, экспанаты прадстаўлены Санкт-Пецярбургскім музеем васковых фігур. Праца выставы плануецца па 14 снежня, а калі будзе цікавасць, то тэрміны будуць працягнуты.
На выставе наведвальнікі ўбачаць фігуры рэальных гістарычных асоб: членаў сям'і Мікалая ІІ — апошняга манарха Расійскай імперыі.
Фантастычны свет сусветных блакбастараў прэзентаваны героямі фільмаў «Матрыца», «Уладар пярсцёнкаў», «Гары Потэр». У непасрэднай блізкасці можна пабачыць і нават дакрануцца да васковых фігур галоўных персанажаў названых карцін: Нэа, Трыніці, Морфіуса, Фрода, Гэндальфа, Сарумана, Герміёны, Гары Потэра і іншых.
Каментары