Свет

Паплечнік Навальнага папрасіў палітычны прытулак у Лондане

Расійскі бізнэсмен Уладзімір Ашуркоў быў абвешчаны ў федэральны вышук у ліпені.

Ён з'яўляецца выканаўчымі дырэктарам Фонду барацьбы з карупцыяй і паплечнікам былога кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага.

Інфармацыю пра просьбу аб палітычным прытулку Уладзімір Ашуркоў пацвердзіў Рускай службе Бі-Бі-Сі.

«Некаторы час таму я папрасіў ва ўрада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі прытулку ў сувязі з палітычным пераследам з боку ўладаў Расійскай Федэрацыі, — крыху раней напісаў бізнэсмэн у сваім Твітары, — іншых камэнтароў з гэтай нагоды пакуль не маю».

У канцы ліпеня бізнэсовец быў абвешчаны ў федэральны вышук у сувязі са справай аб крадзяжах сродкаў падчас выбарчай кампаніі апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Весткі з Лондана

Паведамленне Уладзіміра Ашуркова ў «Твітары» з'явілася праз некалькі гадзін пасля публікацыі на сайце газеты «Весті» фотаздымкаў анкеты, пададзенай Ашурковым у Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі ў сувязі з прашэнне аб прадастаўленні прытулку.

Газета не раскрывае, адкуль у яе з'явіліся гэтыя фатаграфіі, але ў артыкуле некалькі разоў спасылаецца на нейкую «крыніцу з асяроддзя Ашуркова».

Таксама ў свежым нумары «Вестей» прыводзіцца шэраг кампраметуючых у дачыненні да Ашуркова сцверджанняў са спасылкай на неназваных апазіцыянераў.

Між тым, яшчэ 16 чэрвеня газета «Ведомості» са спасылкай на крыніцу ў следчым камітэце пісала пра тое, што ў крымінальнай справе супраць Ашуркова няма ніводнага пацярпелага — нягледзячы на тое, што следчыя, як паведамлялася, спрабавалі апытатаць усіх шасцісот з лішнім чалавек, якія ахвяравалі грошы на кампанію Навальнага праз сістэму «Яндэкс.Грошы».

«Дэманстратыўна пакараць»

Па версіі следства, у 2013 годзе апазіцыянер Канстанцін Янкаўскас, Уладзімір Ашуркоў і яшчэ адзін прыхільнік Навальнага Мікалай Ляскін пералічылі па адным мільёне рублёў на выбарчы рахунак кандыдата Навальнага. Пасля гэтага яны папрасілі грамадзян пакрыць ім гэтыя сродкі, перавёўшы грошы на іх электронныя кашалькі. У выніку грамадзяне пералічылі апазіцыянерам больш за 10 млн рублёў, лічаць у СК.

У ведамстве заяўляюць, што ў следства ёсць падставы меркаваць, што Янкаўскас, Ляскін і Ашуркоў сабраныя сродкі выкралі, нягледзячы на заявы аб іх зборы выключна на палітычную дзейнасць Навальнага.

Кіраўнік перадвыбарчага штаба Навальнага Леанід Воўкаў аспрэчыў гэтую версію, паведаміўшы, што штаб даў справаздачу аб усіх без выключэння грошах, ахвяраваных на кампанію, у тым ліку і па 10 мільёнах, атрыманых праз «Яндэкс.Грошы» Ашуркова, Янкаўскаса і Ляскіна.

Тым не менш, муніцыпальны дэпутат маскоўскага раёна Зюзіна Канстанцін Янкаўскас зараз знаходзіцца па гэтай справе пад хатнім арыштам, ягоны тэрмін заканчваецца 17 кастрычніка.

«Уладзімір Ашуркоў, Канстанцін Янкаўскас і Мікалай Ляскін падпадаюць пад крымінальны пераслед за сумленную і годную працу ў выбарчай кампаніі, якая так перапалохала ўсю гэтую крамлёўскую шушару», — паведамлялася ў чэрвені ў блогу Аляксея Навальнага.

«Іх вырашылі дэманстратыўна пакараць за тое, што мы ўсе разам некалі прадэманстравалі: можна фінансаваць вялікую выбарчую кампанію, абапіраючыся на людзей, а не на алігархаў або крамлёўскі чорны нал», — упэўнены Навальны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць