Былы «народны губернатар» Данецка Павел Губараў апрытомнеў. Пра гэта было напісана ў твітары «ДНР».
«Намеснік міністра дзяржбяспекі» ДНР Леанід Баранаў заявіў, што лідар руху «Наваросія» Павел Губараў дасць прэс-канферэнцыю праз тры-чатыры дні.
Павел Губараў, на якога ўчора, 14 кастрычніка, быў здзейснены замах, цяпер знаходзіцца ў адной з растоўскіх бальніц. На трасе Растоў-на-Доне — Данецк машына Губарава была абстраляная невядомымі. Пасля гэтага аўтамабіль Губарава урэзаўся ў слуп.
Лідар баевікоў быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім несвядомым стане.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары