Здароўе

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Зіма для многіх дзяцей — час асаблівых эксперыментаў. Сярод іншага, дзеці ліжуць ледзяшы і каштуюць снег. А што кажа сучасная навука? Гэта сапраўды небяспечна?

Каб разабрацца ў гэтым пытанні, журналісты нямецкага выдання Tagesspiegel звярнуліся да спецыяліста — мікрабіёлага і педыятра Ёханэса Форстэра з Інстытута гігіены і мікрабіялогіі Вюрцбургскага ўніверсітэта.

Спецыяліст тлумачыць: асноўны шлях перадачы вірусаў і бактэрый, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі, — праз кроплі і драбнюткія часцінкі вільгаці, што трапляюць у паветра пры дыханні, размове або кашлі. Заражэнне праз паверхні таксама магчымае, асабліва ў выпадку страўнікава-кішачных інфекцый, такіх, як наравірус або ротавірус.

Аднак, як запэўнівае Форстэр, імавернасць таго, што дзеці сапраўды заразяцца гэтымі ўзбуджальнікамі хвароб, калі ліжуць ледзяшы або ядуць снег, значна ніжэйшая, чым пры кантакце з ручкамі ў школе або поручнямі ў грамадскім транспарце. Яшчэ вышэйшая магчымасць заражэння — у дзіцячых садках і школах, дзе шмат людзей і дзе ўзбуджальнікі лепш прыстасаваныя да ўмоў чалавечага арганізма.

Зіма ўвогуле неспрыяльнае асяроддзе для многіх патагенаў. Як даводзіць эксперт, пры тэмпературы каля чатырох градусаў Цэльсія і ніжэй вірусы інактывуюцца хутчэй, чым пры пакаёвай тэмпературы, а прыкладна праз дзень на холадзе яны амаль цалкам страчваюць здольнасць заражаць людзей.

Бактэрыі, якія выклікаюць інфекцыі дыхальных шляхоў, напрыклад, стрэптакокі групы А, пры тэмпературах ніжэйшых за чатыры градусы не размнажаюцца, а з нуля градусаў, калі вада замярзае, іх клетачныя сценкі могуць нават разбурацца.

Аднак гэта не азначае, што бацькі могуць спакойна дазваляць дзецям есці ледзяшы або снег. Ёханэс Форстэр катэгарычны: ён не рэкамендуе такія пачастункі, параўноўваючы іх з піццём з лужыны.

Нават калі класічныя ўзбуджальнікі хвароб адыгрываюць другарадную ролю, у лёдзе і снезе цалкам могуць знаходзіцца іншыя непрыемныя рэшткі. Асабліва небяспечныя ледзяшы, утвораныя на аўтамабілях. У іх могуць назапашвацца рэшткі антыфрызу, алівы ці паліва.

Фота: Britta Pedersen / picture alliance via Getty Images

Але і ледзяшы на дрэвах не гарантавана бяспечныя. Немагчыма дакладна ведаць, што знаходзілася ў талай вадзе вышэй па галінцы: у лёд маглі трапіць, напрыклад, сляды птушынага памёту.

Наколькі высокая імавернасць таго, што дзіця сапраўды захварэе праз той лядзяш, дакладна ацаніць складана. Але, як адзначае эксперт, для большасці бацькоў ужо адна думка пра магчымыя прымешкі ў лёдзе выклікае натуральнае непрыманне. І гэтага, магчыма, дастаткова, каб чарговым разам схапіць дзіця за руку, перш чым лядзяш апынецца ў роце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць