Музыка66

30 Seconds To Mars папрасілі рэкламаваць іх будучы выступ у Мінску толькі па-беларуску

Амерыканскі рок-гурт увойдзе ў гісторыю айчыннага шоу-бізнэсу як першая каманда міжнароднага маштабу, якая вылучыла патрабаванне анансаваць іх выступ на беларускай мове.

«Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але яна нам спадабалася», – кажа арганізатар канцэрту Павал Багдановіч з агенцтва «Канцэртхолгруп». У 30 Seconds To Mars у патрабаваннях ёсьць пункт, датычны таго, што афішы іх канцэртаў павінны быць надрукаваныя на нацыянальнай мове той краіны, куды яны прыязджаюць. Такім чынам, гурт Джарэда і Шэнана Лета прадставіць у Мінску праграму пад назвай «Каханне + палкасць».

Канцэрт запланаваны ў «Чыжоўцы-Арэне» на 4 красавіка 2015 года.

30 Seconds To Mars лічыцца адным з самых гастралюючых калектываў у свеце і збірае аншлагі на ўсіх кантынентах. Гурт нават уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» за тое, што ў межах свайго туру ў падтрымку альбому «This Is War» далі больш за 300 канцэртаў.

Квіткі на іх мінскі канцэрт будуць прадавацца з 16 кастрычніка праз сайт і касы Kvitki.by, а таксама ў офісе арганізатараў на вул. К.Маркса, 25, офіс 10. Цана пачынаецца ад 350 000 руб.

Джарэд Лета прызнаўся ў каханні па-беларуску

30 Seconds to Mars завёў залу ў Кіеве: трыбуны скандавалі «Слава Украіне!»

 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць