Свет1313

ААН: Эпідэмія Эболы выходзіць з-пад кантролю

Прадстаўнік ААН заявіў, што міжнародная супольнасць не паспявае за тэмпамі распаўсюджвання Эболы — да снежня, на яго думку, у тыдзень будуць захворваць да 10 тыс. чалавек.

Кіраўнік місіі па прадухіленні эпідэміі Эболы Энтані Бэнберы, выступаючы ў Савеце Бяспекі ААН, заявіў, што вірус распаўсюджваецца хутчэй, чым медыкі паспяваюць прымаць меры.

Па словах Бэнберы, вірус «выйграе гонку».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў аўторак заявіў, што свет прадпрымае недастаткова намаганняў, каб стрымаць эпідэмію Эболы.

Па словах прадстаўнікоў Белага дома, лідары Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі і ЗША абмяркуюць у сераду сітуацыю з распаўсюджваннем смяротнай хваробы ў ходзе відэаканферэнцыі.

Напярэдадні Бэнберы паведаміў Савету Бяспекі ААН, што калі Эбола не будзе спыненая цяпер, то свет «сутыкнецца з зусім беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, для якой у нас няма плана дзеянняў».

«Калі мы не дасягнем пастаўленых мэтаў, і колькасць тых, хто захварэў Эболай, рэзка вырасце, як некаторыя прадказваюць, існуючы ў нас план не будзе адпавядаць маштабам новага крызісу», — перасцярог Бэнберы.

Прадстаўнік ААН заклікаў накіраваць больш фінансавых сродкаў для лячэбных цэнтраў і медыцынскага персаналу.

Паводле нядаўняга прагнозу СААЗ, калі спробы справіцца з эпідэміяй не прынясуць поспеху, ужо праз два месяцы штотыдзень Эболай можа захворваць 5-10 тысяч чалавек.

На дадзены момант зафіксавана 8914 выпадкаў захворвання Эболай. СААЗ чакае, што колькасць заражаных дасягне 9000 да канца гэтага тыдня.

СААЗ ацэньвае маштаб эпідэміі, грунтуючыся на ўжо пацверджаных выпадках захворвання Эболай у краінах Афрыкі, памнажаючы іх у 1,5-2,5 разы, у залежнасці ад рэгіёна, каб адлюстраваць магчымыя няўлічаныя выпадкі заражэння.

Намеснік генеральнага дырэктара СААЗ Брус Эйлвард ў аўторак паведаміў, што рост колькасці хворых у «гістарычным эпіцэнтры» эпідэміі запаволіўся, але папярэдзіў, што аб поспеху казаць яшчэ рана.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць