Грамадства3535

«Лукашэнка сказаў, што яму патрэбныя дзве гадзіны, каб пачаць вольна размаўляць па-беларуску»

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч расказаў пра сустрэчу з кіраўніком дзяржавы.

Сёння адбылася сустрэча кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з пісьменнікамі. Удзельнічалі як прадстаўнікі афіцыйнага, гэтак і неафіцыйнага Саюзаў пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтр прадстаўляў Андрэй Хадановіч.

Мы паразмаўлялі з старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў Барысам Пятровічам аб выніках сустрэчы:

«Гэтая сустрэча планавалася яшчэ вясной, тады ў прэзідэнта не было часу. Добра, што яна адбылася цяпер. Вельмі важна, што на яе былі запрошаныя і прадстаўнікі нашага саюза, а таксама ПЭН-Цэнтра, нас прымалі на роўных умовах. Былі выказаныя набалелыя моманты, я спадзяюся, што нашы меркаванні былі пачутыя».

Спадар Пятровіч кажа, што таксама атрымаў магчымасць выказацца на сустрэчы. «Я гаварыў нават не столькі пра літаратуру, колькі пра беларускую мову. Тая сітуацыя, якая зараз утварылася з беларускай мовай, не можа не выклікаць занепакоенасці.

Вельмі добра, што з боку вышэйшага кіраўніцтва прагучала прапанова павялічыць колькасць гадзін беларускай мовы ў школах. Але гэтага мала. Толькі гэтым не даб’ешся ведання мовы. Я выказаў спадзяванне, што школ з беларускай мовай выкладання ўсіх прадметаў паболее ў краіне. І не толькі ў вясковай мясцовасці, але і ў гарадах. Яшчэ важна, каб выпускнікі беларускамоўных школаў мелі магчымасць працягнуць адукацыю ў ВНУ па-беларуску. На сёння ж у краіне не існуе ніводнага ўніверсітэта, дзе выкладанне цалкам бы вялося на беларускай мове».

Ці размаўляў на сустрэчы Лукашэнка на беларускай мове? «Так, ён яе ўжываў у размове. А яшчэ ад яго прагучала, што ён можа вольна і спакойна перайсці на беларускую мову, для гэтага яму патрэбныя дзве гадзіны паразмаўляць на ёй з суразмоўцам».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць