Надвор'е

Камфортнае надвор'е будзе ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

«На гэтым тыдні ў Беларусь вярнулася цяпло. Па перыферыі антыцыклону, які размясціўся над Паволжам, да нас пачало паступаць цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон павысіўся і наблізіўся да кліматычнай нормы», - паведаміла галоўны сіноптык.

У пятніцу, 31 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе па-ранейшаму вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, але сфарміраваная ў больш халаднаватай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да мінус 4 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі тэмпература апусціцца да 6 градусаў марозу. Удзень будзе ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль.

Надвор'е ў суботу, 1 лістапада, будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём на паўночным захадзе краіны будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, што перамяшчаецца з Польшчы. Ападкі не прагназуюцца, толькі ўдзень па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да мінус 3 градусаў, пры праясненнях - да мінус 5. Днём паветра прагрэецца ад 3 да 10 градусаў цяпла.

У нядзелю, 2 лістапада, на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Уначы і раніцай месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах чакаецца туман, магчымы слабы галалёд. Днём будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў цяпла да 5 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях будзе да мінус 8 градусаў.

Днём тэмпература складзе ад 3 да 10 градусаў цяпла, а ў заходніх раёнах - да 13 градусаў вышэй за нуль.

У пачатку наступнага тыдня чакаецца цалкам камфортнае, у асноўным без ападкаў надвор'е, адзначыла Святлана Рыбакова. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Уначы тэмпература апусціцца да мінус 7 градусаў. Днём будзе ад 5 да 11 градусаў цяпла. Па захадзе краіны будзе цяплей: уначы - да плюс 3 градусаў, днём - да плюс 13 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць