Улада

«Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасьць і пэрспэктывы»

15-16 сьнежня ў Менску прайшоў круглы стол «Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасьць і пэрспэктывы трансфармацыі». Арганізавала сустрэчу беларускіх, украінскіх і расейскіх эканамістаў і палітолагаў МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

15-16 снежня ў Мінску прайшоў двухдзённы круглы стол «Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі». Арганізавала сустрэчу беларускіх, украінскіх і расійскіх эканамістаў і палітолагаў МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў. Так, прагучалі даклады «Пра стан і тэндэнцыі развіцця беларускай эканоміцы» эканаміста Леаніда Злотнікава, «Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: асноўныя тэндэнцыі» палітолага Андрэя Ляховіча, «Ці патрэбная Беларусь Еўрапейскаму звязу?» старшыні Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігара Лялькова, «Беларуская эканамічна-палітычная мадэль: асаблівасці структуры і выклікі сучаснасці» кандыдата палітычных навук, дацэнта кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ (У) МЗС Расіі Кірыла Коктыша, «Што рабіць з беларускай вёскай?» эканаміста Міхаіла Залескага, «Беларускі выбар: асцярожныя крокі ў бок лібералізацыі эканомікі ці паўночна-карэйскі варыянт» дакладзе дырэктара інтэрнэт-рэсурсу «Агенцтва фінансавых навінаў» Алега Муслаўца і іншыя.

Вынікі круглага стала падвёў мадэратар, загадчык аддзела палітыкі тыднёвіка «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі: «На круглым стале сабраліся эксперты, якія абмеркавалі даволі шырокі спектр тэм. Як сказаў сп. Злотнікаў, «гэта добрая школа для вядзення дыскусій для маладога пакалення». Аднак, як адзначылі самі арганізатары мерапрыемства, на жаль, беларускія эксперты пакуль не перайшлі ад аналізу сітуацыі да яе сістэмнага прагназавання.

Тэксты дакладаў будуць змешчаныя на сайце МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць