Банк Расіі абвясціў пра адмену сістэмы стрымлівання курсу расійскай валюты. Да сённяшняга дня рэгулятар праводзіў рэгулярныя інтэрвенцыі пры дасягненні дапушчальных значэнняў кошту бівалютнага кошыка. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце ЦБ.
Пры гэтым адзначаецца, што «новы падыход Банка Расіі да правядзення аперацый на ўнутраным рынку не прадугледжвае поўнай адмовы ад валютных інтэрвенцый, іх правядзенне магчыма ў выпадку ўзнікнення пагроз для фінансавай стабільнасці».
Такое рашэнне Банка Расіі азначае, што цяпер фарміраванне курсу будзе адбывацца пад уплывам рынкавых фактараў. Гэта, у сваю чаргу, «павінна спрыяць узмацненню дзейснасці грашова-крэдытнай палітыкі Банка Расіі і забеспячэнню цэнавай стабільнасці».
Рынак адрэагаваў на змяненне курсавой палітыкі Цэнтрабанка ростам. Даляр упаў да 45,5 рубля, еўра - да 56,8 рубля.
Каментары