Эканоміка44

Сідорскі просіць кіраўніка Рассельгаснагляда не ўводзіць абмежаванні на ўвоз прадуктаў з Беларусі

Член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі абмеркаваў з кіраўніком Рассельгаснагляда Сяргеем Данквертам шляхі ўрэгулявання супярэчнасцей з пастаўкамі прадуктаў з Беларусі.

Аб гэтым паведамілі ў аддзеле камунікатыўных тэхналогій Еўразійскай эканамічнай камісіі.

«Бакі абмеркавалі пытанні магчымага ўвядзення Рассельгаснаглядам часовых абмежаванняў на пастаўку прадукцыі некаторых беларускіх прадпрыемстваў, а таксама на транзіт сельскагаспадарчых тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расіі ў Казахстан. Удзельнікі таксама разгледзелі магчымыя вынікі ад увядзення абмежавальных мер для эканомік дзяржаў - членаў МС і АЭП», - паведамілі спецыялісты аддзела.

У ходзе перагавораў удзельнікі канстатавалі, што прыняцце абмежаванняў не адпавядае мэтам функцыянавання Мытнага саюза. Пры гэтым бакі пагадзіліся, што задачы, пастаўленыя перад Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групай па недапушчэнні рээкспарту праз Беларусь забароненай да паставак у Расію прадукцыі, якая створана ў кастрычніку 2014 года, цяпер выконваюцца не ў поўным аб'ёме.

Сяргей Сідорскі падкрэсліў важнасць правядзення сумесных даследаванняў кантрольных проб тавараў для павышэння ўзаемнага даверу да нацыянальных сістэм маніторынгу бяспекі вытворчасці і абароту прадукцыі сельскагаспадарчага паходжання.

Міністр таксама заклікаў беларускі і расійскі бакі сумесна з казахстанскім бокам і ЕЭК у рамках Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы выпрацаваць надзейны механізм узаемадзеяння па кантролі перамяшчаемых тавараў і своечасовым рэагаванні на выяўленыя выпадкі парушэнняў устаноўленых патрабаванняў.

«Член калегіі прапанаваў не ўводзіць абмежаванні на транзіт тавараў, якія падпадаюць пад забарону імпарту ў Расію, а максімальна выкарыстоўваць магчымасці сумеснага кантролю на знешніх граніцах Мытнага саюза.

Ён таксама параіў устрымацца ад прымянення абмежавальных мер у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў да завяршэння праверкі, якая праводзіцца ўпаўнаважаным органам беларускага боку», - паведамілі ў ЕЭК.

У сустрэчы таксама прыняў удзел саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Сяргей Сілкоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога4

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць