Культура55

Зорка «Німфаманкі» заявіў, што яго згвалціла паклонніца

Скандальны амерыканскі акцёр Шая Лабаф, які палюбіўся гледачам пасля фільмаў «Трансформеры», «Німфаманка» і «Лютасць», паведаміў, што адна з прыхільніц згвалціла яго падчас арт-перформансу ў Лос-Анджэлесе.

Незвычайная арт-інсталяцыя пад назвай #IAMSORRY («Прабачце мне») праходзіла ў лютым 2014 года. Сутнасць праекта заключалася ў тым, што Шая Лабаф пяць дзён знаходзіўся ў памяшканні галерэі, а любы жадаючы мог зайсці да яго і зрабіць з акцёрам ўсё, што захоча. Пры гэтым, паводле ідэі арт-перформансу, Лабаф не павінен быў супраціўляцца і размаўляць. Ён быў апрануты ў смокінг, а на галаве ў яго быў папяровы пакет.

Як прызнаўся акцёр у інтэрв'ю Dazed Digital, адна з прыхільніц раздзела яго і згвалціла.

«Яна прыйшла з бойфрэндам, які стаяў за дзвярыма, — распавёў Шая Лабаф. — Там у чарзе стаялі сотні людзей, калі яна выйшла растрапаная і са змазанай памадай. Мне было не па кайфу, ды і яе хлопцу, напэўна, таксама».

Сярод сотні сведак сцэны апынулася і дзяўчына галівудскага акцёра Мія Гот. «У чарзе таксама стаяла мая дзяўчына, гэта ж быў Дзень святога Валянціна, а я на працягу пяці дзён жыў у галерэі, таму мы не бачыліся і не мелі зносін. Ёй таксама было балюча, паколькі, я думаю, гэтая навіна абмяркоўвалася людзьмі ў чарзе. Калі яна ўвайшла, то запатрабавала тлумачэнні, а я не мог гаварыць, і мы абодва сядзелі моўчкі», — разгаварыўся Шая.

Іншыя наведнікі штурхалі яго, адбіралі сумку, рабілі сэлфі, а таксама ціснулі яму руку, плакалі разам з ім, прамаўлялі словы падтрымкі.

Падобны перформанс ўпершыню правяла мастачка Марына Абрамовіч у 1974 годзе. На стале перад сабой яна расставіла 72 прадметы, якімі можна было б ласкава або жорстка ўздзейнічаць на мастачку. Да канца шасцігадзіннага шоу гледачы станавіліся ўсё агрэсіўней, выкарыстоўвалі нож, плётку, адзін з наведвальнікаў галерэі хацеў стрэліць у Абрамовіч. Калі ўдзельніца арт-праекта ўстала і пайшла да гледачоў, яны, спалоханыя, разбегліся.

Шая Лабаф адкрыў у сабе талент да правакацый пасля таго, як зняўся ў скандальна вядомага рэжысёра Ларса фон Трыера ў карціне «Німфаманка». Напрыклад, на прэм'еры фільма «Німфаманка» ў Берліне акцёр з'явіўся з папяровым пакетам на галаве і надпісам «Я больш не знакамітасць».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць