Культура2323

У Гарадку дэмантавалі помнік «Тарасу на Парнасе»

Чыноўнікі адмовіліся аплаціць ужо ўстаноўлены манумент.

У Гарадку да «Дажынак» паставілі помнік «Тарас на Парнасе». Аднак да здзіўлення мясцовых жыхароў 28 лістапада помнік дэмантавалі.

Мясцовы сайт Haradok.info звязаў знікненне помніка з барацьбой чыноўнікаў з магчымай карупцыяй: нібыта цана помніка ў 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў камусьці падалася падазрона высокай.

«Паводле чутак, чыноўнікі ад казначэйства звярнуліся ў праваахоўныя органы наконт абгрунтаванасці заяўленага кошту помніка і не атрымалі дабра на пералічэнне грошаў аўтарам помніка», — піша сайт.

Аднак відаць па ўсім, прычына дэмантажу помніка больш празаічная: чыноўнікі проста адмовіліся плаціць за помнік.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама Наталля Гамзюк паведаміла «Нашай Ніве», што помнік знаходзіўся ў Гарадку па дамове бязвыплатнага карыстання, і цяпер надышоў час вярнуць помнік яго ўладальніку — ААТ «Ліцейны двор».

Дырэктар ліцейна-мастацкага прадпрыемства «Ліцейны двор» Мікалай Столяр пацвердзіў: помнік цяпер сапраўды знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемтсва. Яго забралі, бо чыноўнікі проста не заплацілі за яго.

«Яшчэ калі мы рабілі помнік і старшыня, і намеснік старшыні райвыканкама званілі нам і пагражалі, каб мы вырабілі помнік. Мы прасілі заплаціць, а яны нам адказваюць: «Заплацім, чаго вы перажываеце». Мы помнік зрабілі: усё ж свята. Завезлі помнік у Гарадок, паставілі яго, каб людзі сустрэлі «Дажынкі».

Першапачаткова ў нас была дамова на куплю помніка. Яе заключалі з упраўленнем капітальнага будаўніцтва.

Потым райвыканкам вырашыў, што УКС помнік не выкупіць, а выкупіць аддзел культуры. Тройчы падаўжалі тэрмін разліку за праект. Таму мы аформілі дамову бязвыплатнага карыстання, каб у райвыканкама быў час падрыхтаваць дакументы і каб не забіраць помнік з Гарадка.

На жаль, яны нічога не выкупілі, а ў апошнім лісце з райвыканкама папрасілі забраць помнік. Вось мы і забралі».

Мікалай Столяр кажа, што ў прадпрыемства дагэтуль ёсць дамова з упраўленнем капітальнага будаўніцтва, паводле якой помнік мусяць выкупіць.

«Мы можам судзіцца з Гарадоцкім райвыканкамам, але вырашылі не рабіць гэтага», — кажа Столяр.

Дырэктар «Ліцейнага двара» нагадвае, што чыноўнікі ўсё ж могуць выкупіць помнік за 1 мільярд 186 мільёнаў беларускіх рублёў. 

Магчыма, што чыноўнікі і не збіраліся купляць помнік — ён мог быць патрэбны не для ўшанавання памяці аўтара «Тараса на Парнасе» Канстанціна Вераніцына, а ў якасці дэкарацыі для «Дажынак».

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай7

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць