Улада1010

Змены ў Крымінальны кодэкс: ад турмы можна будзе адкупляцца, але за заклікі ў інтэрнэце да захопу ўлады — за краты

У лістападзе палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла шэраг змен у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і іншыя кодэксы. Новаўвядзенні, калі яны будуць ухвалены на ўсіх узроўнях, прынясуць палёгку для злачынцаў і папоўняць дзяржбюджэт. За злачынствы давядзецца плаціць больш, а сядзець менш — вось што асноўнае ў зменах.

Дасудовыя пагадненні

Змены прадугледжваюць падпісанне дасудовага пагаднення: дапамогу следству ў абмен на менш жорсткае пакаранне. Пры шэрагу ўмоў. Абвінавачаны (падазраваны) прызнае віну і пагаджаецца расказаць пра злачынства. Але не толькі пра свой удзел у ім, але і здаць падзельнікаў. Гарантуе выплату нанесенай шкоды. Рашэнне пра дамову прымае пракурор, калі ён адмовіць, то абскардзіць нельга.

Дасудовае пагадненне прадугледжвае змяншэнне пакарання. Яно не можа перавышаць палову максімальнага тэрміну, а калі злачынства звязана з замахам на жыццё чалавека — не больш за дзве траціны. Для тых, каму пагражае пажыццёвае зняволенне альбо расстрэл, у выпадку дасудовага пагаднення пакаранне турмой могуць замяніць на калонію.

Дасудовае пагадненне не заключаецца з тымі, хто здзейсніў злачынства ў неадэкватным стане.

Адкупіцца ад турмы

Цяпер для вызвалення ад крымінальнай адказнасці патрабуецца здзейсніць злачынства ўпершыню, пакаяцца, дапамагаць следству, сплаціць шкоду. А злачынства не павінна ўяўляць вялікай грамадскай небяспекі альбо быць менш цяжкім. Змены ж прадугледжваюць яшчэ адну ўмову: сплату дадатковай сумы — паловы ад сумы нанесенай шкоды, але не менш за 30 базавых (4,5 мільёна рублёў). Калі ж не вызваляць, грошы вернуць.

Пры дзейных нормах суддзі крайне рэдка вызваляюць ад крымінальнай адказнасці. Мяркуецца, што пры новаўвядзенні на гэта будуць ісці часцей, каб папоўніць дзяржбюджэт.

Сядзець менш, плаціць больш

Змены прадугледжваюць у дадатак да асноўнага пакарання яшчэ і штрафы. Гэта будзе датычыцца, напрыклад, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, правядзення незаконных абортаў, прынукі да сэксу.

Прадугледжваецца і змяншэнне тэрміну зняволення. За сэкс па згодзе з асобай, якой менш за 16 гадоў, пры пазбаўленні волі максімальны тэрмін змяншаецца на год — да 4, але дадаецца штраф. А калі асоба ўжо судзімая за згвалтаванне дзяцей альбо на яе ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетніх, чакае пазбаўленне свабоды ад 3 да 10 гадоў.

Новае наконт прастытуцыі

За арганізацыю і выкарыстанне прастытуцыі змены таксама прадугледжваюць штраф у дадатак да адседкі. А вось за вываз чалавека для прастытуцыі за мяжу альбо выкарыстанне непаўналетніх — мінімальны тэрмін зняволення змяншаецца з 7 да 5 гадоў. Максімальны застаецца 10. Разынка новаўвядзення ў тым, што пад вызначэнне «выкарыстанне прастытуцыі» падпадаюць самі жрыцы любові. Цяпер іх толькі штрафуюць па адміністратыўцы.

За пагрозу забойствам будуць сядзець больш. У калонію могуць адправіць на два гады (цяпер зняволенне не прадугледжана).

Возьмуцца за фінансавыя піраміды

Часта кіраўнікі прадпрыемстваў ідуць на рызыку пры заключэнні пэўных дамоў, пры правядзенні рэформ. Але нярэдка прагараюць. І тады трапляюць пад суд за панесеныя прадпрыемствам страты. Пры новаўвядзенні кіраўніка не будуць судзіць, калі ён небеспадстаўна лічыў, што зрабіў усё магчымае, каб папярэдзіць шкоду. А пастаўленая мэта магла быць дасягнута і без рызыкі, але з меншым эканамічным вынікам.

З’явілася адказнасць за арганізацыю фінансавых пірамід — могуць пасадзіць да 5 гадоў і яшчэ аштрафаваць. Калі цяпер караюць найперш заснавальнікаў такіх юрасоб (якія часта — выпадковыя людзі), то возьмуцца непасрэдна за арганізатараў.

Рэгулююцца інтэрнаўты

За брыдкія каменты ў інтэрнэце будуць караць ужо афіцыйна. У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса прадугледжана пакаранне за паклёп у інтэрнэце. Не канкрэтызуецца, будзе гэта аўтарскі артыкул на сайце альбо ананімны камент пад ім. Сядзець давядзецца да двух гадоў.

За заклікі да захопу ўлады — у турму

Будуць караць і за заклікі да захопу ўлады ў Беларусі альбо яе гвалтоўнай змены, размешчаныя ў інтэрнэце — да 5 гадоў калоніі. Узаконяць і паклёп на прэзідэнта краіны ў інтэрнэце.

За крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі ў буйным памеры давядзецца сядзець ад 3 да 7 гадоў (цяпер ад 3 да 10). Але дадаткова можа вызначацца штраф.

Азначэнне катаванняў

У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса з’явіцца азначэнне катаванняў. Гэта наўмыснае нанясенне болю, а таксама псіхічных пакут для выканання дзеянняў супраць волі (у тым ліку выцягванне звестак), калі такія дзеянні робіць службовая асоба.

Адказнасць за парушэнне правілаў бяспекі ў метро

Уводзіцца адказнасць за парушэнне правілаў бяспекі руху альбо эксплуатацыі метро, што пацягнула шкоду ў буйным памеры. Пасадзіць могуць на 2 гады, а калі яшчэ загінулі людзі — да 7.

Знікне артыкул за падробку марак

Знікнуць артыкулы за несумленную ахову маёмасці, фальсіфікацыю сродкаў вымярэння, падробку паштовых марак і праязных дакументаў, самаўпраўства.

Змены ў кодэксы чакае яшчэ разгляд у другім чытанні палаты прадстаўнікоў, у савеце рэспублікі. І толькі тады яны накіроўваюцца на подпіс кіраўніку дзяржавы. Таму працаваць змены пачнуць толькі ў наступным годзе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць