Грамадства11

У Мінскай вобласці назіраецца рэзкі рост падлеткавай злачыннасці

У пракуратуры Мінскай вобласці прааналізаваны прычыны рэзкага росту ў гэтым годзе падлеткавай злачыннасці ў рэгіёне. 

Як паведаміла пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі абласной пракуратуры Таццяна Зянькова,

за дзевяць месяцаў 2014 года зарэгістраваны 342 злачынствы, што на 79, ці на 30%, больш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Са 189 да 238, ці на 26%, павялічылася колькасць удзельнікаў злачынстваў. 

Адной з асноўных прычын росту злачыннасці непаўналетніх у пракуратуры бачаць слабую арганізацыю працы органаў і ўстаноў, упаўнаважаных на ажыццяўленне прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Вырашальная роля ў гэтай працы належыць органам выканаўчай улады, у тым ліку камісіі па справах непаўналетніх. 

У пракуратуры ўказваюць, што пагаршэнне крымінальнай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі адбылося шмат у чым з-за недахопаў і недаглядаў у працы міліцыі, перш за ўсё фармалізму, бессістэмнасці, слабай прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў, асабліва ІСН, нізкага і нерэгулярнага ведамаснага кантролю.

Не забяспечаны належны ўзровень узаемадзеяння і абмену інфармацыяй паміж службамі і падраздзяленнямі міліцыі. 

Ёсць недахопы і недагляды ў працы ўстаноў адукацыі. Выхаваўчая праца з навучэнцамі часцей за ўсё праводзіцца па фактах учынення імі супрацьпраўных дзеянняў і не заўсёды з'яўляецца выніковай. Недастатковы ўдзел устаноў адукацыі па раннім выяўленні дзяцей, схільных да асацыяльных паводзінаў, а таксама якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. 

Не на належным узроўні арганізавана ўзаемадзеянне ўстаноў аховы здароўя з іншымі суб'ектамі прафілактыкі па пытаннях папярэджання правапарушэнняў непаўналетніх, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. У шэрагу выпадкаў прафілактычная праца з непаўналетнімі, якія ўжываюць алкаголь, наркотыкі, носіць фармальны характар, не выконваюцца тэрміны і перыядычнасць прафілактычных аглядаў асоб названай катэгорыі. 

Звесткі аб занятасці дзяцей у пазаўрочны час не заўсёды адпавядаюць рэальнаму становішчу спраў. Ёсць недахопы ў працы па арганізацыі вольнага часу ў сельскай мясцовасці.

У гэтай сувязі не эфектыўны ўплыў органаў выканаўчай улады розных узроўняў на дзейнасць устаноў і арганізацый у сферы вольнага часу падлеткаў. 

Выклікаюць трывогу пракуратуры факты самавольных сыходаў дзяцей з інтэрнатных устаноў і з сем'яў, а таксама адсутнасць узаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі і зацікаўленымі службамі па інфармаванні аб гэтых фактах і іх папярэджанні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць