Свет4343

Парашэнка ўручыў пашпарт Украіны грамадзяніну Беларусі —камандзіру батальёна разведкі «Азова»

У час сустрэчы з вайскоўцамі, якія абараняюць Данецкі аэрапорт, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў пашпарт грамадзяніна Украіны беларусу Сяргею Караткіх, які ваюе ў складзе батальёна «Азоў» з самага пачатку яго стварэння і з'яўляецца камандзірам разведкі.

Прэзідэнт падзякаваў Сяргею Караткіх за мужную і адданую службу. «Быць грамадзянінам Украіны стала модна, прэстыжна, я ганаруся гэтым і з задавальненнем ўручаю Вам пашпарт грамадзяніна Украіны», — сказаў Пятро Парашэнка, звяртаючыся да воіна. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, «найлепшыя нашы воіны, найлепшыя валанцёры, якія прадэманстравалі, што яны на рускай, беларускай, англійскай ці любой іншай мове любяць Украіну не менш, чым яе любяць на ўкраінскай, якія гатовыя аддаць сваё жыццё за яе незалежнасць, вартыя насіць вялікае і ганаровае званне грамадзяніна Украіны».

Сяргей Караткіх падзякаваў прэзідэнту словамі ўкраінскіх воінаў «Служу народу Украіны». Пасля ўзнагароджання баец адзначыў таксама, што ён родам з Расіі, доўгі час быў грамадзянінам Беларусі. «Я вельмі рады, што атрымаў грамадзянства Украіны. Я да гэтага ішоў восем месяцаў», — сказаў ён.

Па словах Сяргея Караткіх, усе глядзяць расійскія тэлеканалы, і большасць людзей разумеюць, што тое, што адбываецца ва Украіне, можа паўтарыцца ў Беларусі, Казахстане, Латвіі.

Раней некалькі валанцёраў і добраахвотнікаў звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай прыняць Сяргея Караткіх ва ўкраінскае грамадзянства. Камісія па пытаннях грамадзянства пры прэзідэнце разгледзела гэтыя звароты і станоўча вырашыла пытанне.

Парашэнка таксама дадаў, кажучы пра Данецкі аэрапорт, што «я ўпэўнены, што мы там абараняем ўсю Украіну. Здадзім «Данецк» — вораг будзе ў Барыспалі [аэрапорт каля Кіева], або ў Гастомелі [каля Кіева], або ў Львове».

Радыё Свабода піша, што Сяргей Караткіх нарадзіўся ў Расіі ў 1969 годзе. Але ён грамадзянін Беларусі. У Расіі ён вядомы як адзін з кіраўнікоў экстрэмісцкай арганізацыі «Нацыянальна-сацыялістычная супольнасьць». Праўда, адтуль яго «выгналі» за шкоду арганізацыі.

З сярэдзіны 2000-х ягонае прозвішча найчасцей сустракалася побач з імем скандальна вядомага неанацыста Максіма Марцінкевіча (Цесака).

У Беларусі Малюта ўваходзіў у неанацыскую арганізацыю Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ), інфільтраваную расійскімі спецслужбамі.

І прывёў яго ў гэтую арганізацыю Валер Ігнатовіч, пазней асуджаны за выкраданне і забойства тэлежурналіста Змітра Завадскага. Ігнатовіча таксама звязвалі з беларускім «эскадронам смерці», які выкраў у тым ліку лідараў апазіцыі Ганчара і Завадскага.

У Расіі хадзілі — ці распускаліся — чуткі пра тое, што Малюта — агент ФСБ.

Акрамя таго, Малюту лічылі арганізатарам выбуху на Манежнай плошчы ў 2007 годзе. 

У 2013 годзе Малюта браў удзел у нападзе з нажом на трох антыфашыстаў у Мінску і пазбег адказнасці.

Паплечнік адыёзнага расійскага нацыяналіста Максіма Марцінкевіча (Цесака) дзіўным чынам унікае пакарання як у Беларусі, так і ў Расіі, хоць не раз прыцягваўся па розных крымінальных справах.

Былы следчы беларускай пракуратуры Дзмітрый Петрушкевіч, які раскрыў грамадскасці дакументы па справах аб знікненні лідараў апазіцыі, заяўляў, што Малюту яшчэ з часоў ягонай актыўнасці ў РНЕ «крышуе» КДБ.

І вось цяпер Малюта ўсплыў у батальёне, які быў на перадавой баёў з расійскімі і прарасійскімі сіламі ў Данбасе.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць