Здарэнні33

Растаўчанін перавозіў расчлянёны труп свайго бацькі ў чамадане

У Расіі адбылося чарговае жудаснае забойства. У Растове-на-Доне сёння праваахоўнікі затрымалі 25-гадовага мужчыну, які спрабаваў правезці ў аўтобусе расчлянёны труп свайго бацькі. Аднак злачынца не дастаткова дасканала прадумаў план транспартыроўкі і захавання цела: падчас перавозкі трупа ён прыцягнуў увагу навакольных пасажыраў, якіх спалохаў непрыемны пах ад мужчыны.

Раніцай 7 снежня ў Першамайскім раёне Растова-на-Доне ў паліцыю звярнуўся кіроўца рэйсавага аўтобуса №94. Паводле яго слоў, пасажыры паскардзіліся яму, што ад аднаго з мужчын зыходзіць непрыемны, падобны на трупны, пах. Праваахоўнікі, якія пад’ехалі адразу да прыпынку аўтобуса, затрымалі мужчыну, што перавозіў чамадан. У ім, як аказалася, знаходзіліся рэшткі расчлянёнага трупа.

«На месцы затрымалі 25-гадовага растаўчаніна, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, — пракаментавалі ў МУС па Растоўскай вобласці. — Падчас агляду ў яго сумцы былі знойдзеныя і канфіскаваныя фрагменты чалавечага цела».

Падазраваны Аляксей Кузьменка ўжо дае прызнальныя паказанні. Паводле інфармацыі Следчага ўпраўлення СК па Растоўскай вобласці, малады чалавек некалькі дзён таму ў час сваркі са сваім 56-гадовым бацькам нанёс яму некалькі ўдараў бейсбольнай бітай па галаве. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр. Каб схаваць забойства, растаўчанін раздзяліў цела і вырашыў па частках вывезці яго за горад.

Таксама Кузьменка прызнаўся праваахоўнікам, што ўжо схаваў некаторыя часткі цела свайго забітага бацькі. Так, правую нагу ён закапаў за гаражамі недалёка ад дома, дзе было здзейснена злачынства, левую нагу, галаву і дзве рукі – пакінуў у закінутым будынку дзіцячага саду. А торс забітага мужчыны ён і хацеў вывезці ў тым самым чамадане, з-за якога быў затрыманы.

«Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Забойства», — паведаміла старшы памочнік кіраўніка Следчага ўпраўлення СК Расіі па Растоўскай вобласці Галіна Гагалаева. - Па папярэдняй інфармацыі, падазраваны стаіць на ўліку ў псіхіятра. Высвятляюцца ўсе акалічнасці. Вырашаецца пытанне аб абранні ў дачыненні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі24

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР37

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу4

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі24

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць