Кіно77

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»

Удзельнікі беларускага мужчынскага хору «Касары» прынялі ўдзел у здымках трэцяга сезона паспяховага польскага серыяла «1670». Яны гралі ўкраінцаў. Дзеля роляў некаторым музыкам нават давялося пайсці на сур'ёзныя ахвяры.

Усе фота: sasha.drahavoz / Instagram

Як паведаміў у інстаграме ўдзельнік хору Саша Драгавоз, ён зняўся ў праекце разам з калектывам «Касары».

«Мы гралі ўкраінскіх казакаў, якія спяваюць і лупяць у велічэзны бубен. Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета», — напісаў ён.

Дзеля ўдзелу ў здымках яму давялося пайсці на ахвяры і згаліць вусы з барадой, якія ён «насіў літаральна палову жыцця».

«Касары» — гэта мужчынскі вакальны ансамбль з шасці беларусаў, створаны ў 2023 годзе ў Варшаве. Гурт рэканструюе старажытныя формы шматгалоснага мужчынскага спеву Усходняй Еўропы на аснове архіўных запісаў. 

«1670» — папулярны польскі сатырычны камедыйны серыял ад Netflix, які распавядае пра жыццё і прыгоды дробнага шляхціца. Гэта парадыйнае асвятленне шляхетнага побыту, сацыяльных праблем і гістарычных рэалій праз прызму сучаснага, часта непаліткарэктнага, гумару.

Каментары7

  • Барадзед
    06.08.2026
    Бюджетные Пираты Карибского моря?
  • Чумааааа
    06.08.2026
    Чакайце, здымаюць новы сезон!!?? Ураааа!!!!))))
  • Літвін
    06.08.2026
    Першая частка серыялу была шыкоўнаю. Жартаўліва, але шчыра і па-сапраўднаму былі паказаны адносіны палякаў і літвінаў- братэрскіх народаў.
    Bogdan: Polska dla Polaków. I Litwinów.

    Другая частка, нейкае абы-што. Можна было глядзець першыя 15 хвілін.
    Мо ў трэцяй выправяць свае казачныя хібы.

    І так: Літва толькі для літвінаў!

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША28

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць