Эканоміка

Расія можа аднавіць пастаўкі беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі 11 снежня

Расія 11 снежня можа аднавіць пастаўкі з некаторых беларускіх жывёлагадоўчых прадпрыемстваў, паведаміў 10 снежня ў Маскве памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка.

«Цяпер у Мінску знаходзіцца начальнік нашага ўпраўлення, ён займаецца гэтымі пытаннямі. Калі тыя гарантыі, якія дае беларуская ветэрынарная служба, і вынікі абследаванняў па выпраўленні недахопаў задаволяць нас, то заўтра можа быць прынята рашэнне аб адкрыцці некалькіх прадпрыемстваў», — цытуе памочніка кіраўніка Рассельгаснагляду РІА Новости.

Пры гэтым Аляксеенка не ўдакладніў колькасць і назвы прадпрыемстваў. «Усё залежыць ад канкрэтыкі», — сказаў ён.

Як паведамляў БелаПАН, 9 снежня эксперты Рассельгаснагляду, упаўнаважаных органаў Беларусі і Еўразійскай эканамічнай камісіі пачалі праверку беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў. Яе мэта — ацаніць стан спраў на прадпрыемствах Беларусі, якія ажыццяўляюць пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання ў РФ, для найхутчэйшага зняцця часовых абмежаванняў.

Забарону на ўвоз мясной і малочнай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў Расія ўвяла ў лістападзе «ў сувязі з недапушчальным узроўнем утрымання антыбіётыкаў, а таксама сальманелы і кішачных палачак у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў».

Увядзенне абмежаванняў на экспарт у Расію беларускай мясной і малочнай прадукцыі выклікала незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі. 9 снежня на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам ён заявіў: «Вы нас папрасілі паставіць вось гэтыя аб`ёмы малочных і мясных прадуктаў, рыбы і гэтак далей, усё распісалі. Дык яшчэ гэтыя квоты не выбраныя, мы яшчэ не паставілі гэтыя аб`ёмы. Што ж нас папракаць, што мы ўжо занадта перакармілі вас, расіян. І потым, гэта наогул не сур`ёзна. Мы вось на гэтую тэму мала звяртаем увагу, але гэта не значыць, што яна не існуе. Гэта не тое што нядобрасумленная канкурэнцыя, гэта наогул наш брат родны (расіяне), ён жа не проста не пускае нашу прадукцыю — стварае ёй антырэкламу, заяўляючы аб тым, што яна небяспечная і яшчэ там чагосьці. Вы, як чалавек, які пастаянна купляе беларускае, скажыце, у чым адсутнасць бяспекі ў нашай прадукцыі? Бо мы ж на парадак вышэйшыя ў гэтых пытаннях за расіян. Дык трэба б у Расіі паглядзець, якая бяспека іх прадуктаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць