Аварыя з удзелам чатырох транспартных сродкаў адбылася на аўтадарозе Мінск - Гродна вечарам 12 снежня, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася а сёмай гадзіне вечара каля вёскі Старчаняты Іўеўскага раёна. Кіроўца трактара, у прычэпе якога знаходзіліся бярвёны, адчуўшы пах паленай гумы, спыніўся. Заглушыўшы рухавік і патушыўшы светлавыя прыборы, трактарыст выйшаў з кабіны. Калі кіроўца транспартнага сродку стаў абыходзіць трактар, у прычэп ўрэзалася спадарожная «Міцубісі». Кіроўца машыны вылез і накіраваўся за знакам аварыйнага прыпынку. У гэты час у яе урэзаўся легкавы аўтамабіль «Аўдзі». Следам ехаў аўтафургон «Мэрсэдэс», які таксама аказаўся удзельнікам аварыі.
Кіроўцу аўтафургона дэблакавалі ратавальнікі. Ён і кіроўца «Міцубісі» змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары