Улада1717

Пяць фактаў пра звольненага кіраўніка Магілёўшчыны Пятра Рудніка

Сёння Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. Прычыны адстаўкі не называюцца.

Навучаўся за мяжой

Пятро Руднік нарадзіўся ў Брагінскі раёне на Гомельшчыне, але звязаў свой лёс з Магілёвам. Варта адзначыць найбольш інтрыгоўны момант з біяграфіі чыноўніка — вучобау ў ГДР. У 1985 годзе Пятро Руднік скончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт.

Трапіць у той час на навучанне за мяжу было зусім няпроста. Чалавек павінен быў быць абсалютна добранадзейным і адданым.

З беларускіх топ-чыноўнікаў нейкую адукацыю за мяжой яшчэ атрымліваў міністр замежных справаў Уладзімір Макей, якія навучаўся ў Дыпламатычнай акадэміі Аўстрыі.

А памочнік прэзідэнта па эканоміцы Кірыл Руды быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, і стажыраваўся ва ўніверсітэце Чыкага (ЗША).

Ганаровы ліфцёр

Вялікі перыяд жыцця Рудніка быў прысвечаны працы на «Магілёўліфтмашы». У 1995-м ён стаў намеснікам дырэктара завода, праз пяць гадоў перайшоў на пасаду камерцыйнага дырэктара, а ў 2003-м узначаліў прадпрыемства.

«У той час у Расіі былі прынятыя новыя правілы эксплуатацыі ліфтаў. Ніводзін ліфт, які выпускаўся на постсавецкай прасторы, не падыходзіў пад правілы для замежнай прадукцыі. Вось тады кіраўніцтвам «Магілёўліфтмаша» і было прынятае рашэнне ствараць новы мадэльны шэраг. Па ініцыятыве Рудніка гэтую задумку пачалі ажыццяўляць у 2005-м. Уніфікавалі шэраг дэталяў і вузлоў, укаранілі лінія для вырабу модуляў, якая аўтаматычна настройваецца на патрэбны памер», — расказваецца ў кнізе, прысвечанай юбілею прадпрыемства.

Пад кіраўніцтвам Рудніка колькасць вырабленых ліфтаў вырасла з 3100 да 8800 за год.

Аднойчы выказаўся ў падтрымку беларускай мовы

У канцы 2009 года кіраўнік Магілёўскай вобласці Пятро Руднік зацвердзіў комплексны план па папулярызацыі беларускай мовы ў вобласці. Кажуць, што гэта адбылося пасля таго, як «губернатар» наведаў дні Магілёўшчыны ў Маскве.

Найперш заяўлялі пра беларусізацыю абласных раёнак. І, сапраўды, яны адмовіліся ад дапатопных савецкіх назваў на карысць прыгожых беларускіх, але мовы болей у іх не стала.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што пры Рудніку ў вобласці была зарэгістраваная адна незалежная грамадска-палітычная газета — «Узгорак» (Горкі). У іншых абласцях у гэты час мясцовыя чыноўнікі і такога сабе не дазвалялі.

Другім пунктам ішло стварэнне беларускіх класах у школах, падтрымка беларускамоўнай адукацыі. Але гэта ўвогуле скончылася поўным пшыкам! На 370-тысячны горад ёсць усяго адна дзяўчынка Ялінка Салаўёва, якая навучаецца па-беларуску.

Карацей, вынікаў ніякіх не было.

Самая стратная вобласць

На тэрыторыі Магілёўшчыны няма ніводнага прамысловага гіганта, таму яна робіць найменшы ўнёсак у агульны ВУП.

Напрыклад, за студзень-лістапад 2014-га доля Магілёўшчыны склала ўсяго 7,2%, і, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, яе ВУП яшчэ і падае.

Летась гэта была адзіная вобласць, уласныя даходы якой меншыя за датацыі з рэспубліканскага бюджэту.

Аляксандр Лукашэнка трымае вобласць на асаблівым кантролі, бо гэта ягоная радзіма.

Прыхільнік зброі

«Сёння ў нашым грамадстве чалавек з табельнай зброяй ўспрымаецца не як фактар небяспекі, а як чалавек, які надзелены уладай і які закліканы абараняць грамадства ад усякай заразы, якая можа ўзнікнуць. Гэта сёння надае грамадству стабільнасць», — гэта ці не самая вядомая і рэзанансная фраза кіраўніка Магілёўскай вобласці.

Зусім нядаўна, 6 лістапада, наведваючы Магілёўшчыну, Лукашэнка раскрытыкаваў працу мясцовага чынавенства. Ён даў поўны карт-бланш Пятру Рудніку па звальненнях. Лукашэнка амаль загадным тонам паведаміў: «У вас час да 15 лістапада замяніць усіх, хто знаходзіцца ніжэй за вас, пачынаючы ад першага намесніка, і да прадпрыемстваў, калгасаў. Вы прыміце рашэнні і дашлеце мне ліст каго вызвалілі, каго прызначылі. Стыль працы, вы самі пацвердзілі, нікчэмны».

Вось і гадай, ці то Руднік так нікога і не звольніў з «нікчэмнасцяў», ці то сам трапіў у іншы спіс.

Каментары17

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць