Эканоміка22

Поўнае аднадушша: усе банкі прадаюць даляр па 14 035 рублёў

Пасля выхаду на адзіны курс і абнулення валютнага падатку раніцай 9 студзеня практычна ўсе беларускія банкі выставілі аднолькавыя курсы на продаж даляраў. Пры гэтым, для ўстанаўлення курсу, выкарыстаная верхняя мяжа дазволенага Нацбанкам калідора.

Раніцай 9 студзеня самы папулярны курс, па якім можна купіць даляры ў абменніку пры ўмове іх наяўнасці, склаў 14.035 рублёў. Выключэннем пакуль стаў толькі Альфа-Банк, дзе амерыканскую валюту прадаюць па 14030 рублёў.

Нагадаем, напярэдадні Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам для ўстанаўлення курсу куплі-продажу валюты арыентавацца на формулу «плюс-мінус 2% да афіцыйнага курсу».

Што тычыцца курсу, па якім можна здаць даляры, то тут назіраецца не такая поўная аднадушнасць. Банкі гатовыя купіць даляры і за 13 450 рублёў, і за 13 900 рублёў.

А вось у курсах на продаж еўра разбежка прысутнічае: на раніцу 9 студзень самая выгадная цана - 16 500 рублёў — была прапанавана некалькімі абменнікамі Абсалютбанка і ВТБанка.

Большасць абменнікаў Беларусбанка прадаюць еўра па 16 550 рублёў. Максімальны курс на сённяшнюю раніцу склаў 16.565 рублёў за еўра.

Самы папулярны курс на здачу еўра на раніцу 9 студзеня склаў 16.200 рублёў.

Аднак ёсць банкі, якія гатовыя купіць еўра па 15 920 рублёў (такі курс усталяваў Абсалютбанк) і нават па 15 500 (Беларускі народны банк).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста5

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў40

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста5

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць