Грамадства22

У Мінску анархісты правялі серыю акцый супраць дзеянняў міліцыі і КДБ на канцэрце 10 студзеня

16 студзеня ў Мінску анархісты правялі серыю акцый у знак пратэсту супраць дзеянняў міліцыі і КДБ на канцэрце 10 студзеня, а таксама ў знак салідарнасці са сваімі арыштаванымі таварышамі, якія былі затрыманыя на канцэрце. 

Як паведамляе сайт «Анархічны Чорны Крыж — Беларусь», аўтаномныя групы сабраліся ў сімвалічных пунктах горада, каб «выказаць сваё абурэнне наконт беспакаранасці праваахоўных органаў і суддзяў». Яны сфатаграфаваліся на фоне Ленінскага РУУС, на фоне суда Ленінскага раёна і на фоне цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў з плакатам.

Таксама актывісты распаўсюдзілі маніфест: «Гэтымі акцыямі мы хочам звярнуцца да ўсіх каральных органаў. Вы спрабуеце нас запалохаць, але ў вас гэта не атрымліваецца. Канцэрты будуць працягвацца, людзі будуць і далей займацца пратэставай дзейнасцю. Салідарнасць мацнейшая за страх. Наша першая сімвалічная акцыя прысвячаецца асабіста ўсім АМАПаўцам, якія выконвалі загад, і КДБшнікам, якія яго аддавалі, а таксама іх падхалімам з Ленінскага РУУС, якія аказалі ім поўнае садзейнічанне». 

Другой акцыяй анархісты перадаюць «асаблівае прывітанне» суддзі Ленінскага суда, які судзіў іх таварышаў. «Пасля аднаго закрытага канцэрта будуць праводзіцца два. На кожнага асуджанага нязгоднага будзе прыходзіць некалькі «новенькіх», і вы самі гэтаму садзейнічаеце. Чым мацнейшыя вашы рэпрэсіі, тым больш лютае наша супраціўленне! Трэцяя акцыя прысвячаецца нашым арыштаваным таварышам, а таксама ўсім, каго дзяржава лічыць экстрэмістамі толькі за іх перакананні. Вы не адны, нас шмат, мы з вамі!», – гаворыцца ў маніфесце.

Як паведамлялася раней, вечарам 10 студзеня супрацоўнікі АМАП уварваліся на панк-канцэрт у мінскі клуб «Піраты». Яны паставілі больш за сто ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта і персанал клуба тварам да сцяны і прымусілі падняць рукі. Міліцыя перапісала звесткі гледачоў і музыкантаў, абшукала і зняла некаторых на відэакамеру. Усё гэта доўжылася паўтары гадзіны, затым супрацоўнікі праваахоўных органаў пакінулі клуб. Яны аргументавалі свае дзеянні тым, што нібыта паступіў званок, што ў клубе распаўсюджваюцца наркотыкі. 

Тры чалавекі былі затрыманыя за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і дробнае хуліганства. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна прайшоў суд па арт. 17.1 (дробнае хуліганства), матэрыялы па арт. 17.11 (экстрэмізм) адправілі на дапрацоўку. Два чалавекі былі асуджаныя на 10 сутак, дзяўчына — на штраф у памеры 10 б.в. за нецэнзурную лаянку ў клубе. Таксама вядома, што міліцыя пачала апрацоўваць сабраныя спісы і прыходзіць да наведвальнікаў па месцы жыхарства з пытаннямі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць