Другую паразу пацярпела зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па гандболе, што праходзіць у Катары.
Сёння падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі Славеніі з лікам 29:34, прычым пасля першага тайма лік наогул быў разгромны — 8:17.
Нагадаем, што ўчора беларусы прайгралі Іспаніі.
У панядзелак — матч з Бразіліяй (17:00), у сераду — з Чылі (17:00), у пятніцу — з Катарам (19:00).
У 1/8 фіналу выходзяць чатыры каманды з групы.
Каментары