Улада55

Пратэстанты супраць манаполіі БРСМ і рэклямы акультызму

Япіскапы пратэстанцкіх цэркваў Беларусі зьвярнуліся да ўладаў, выказаўшы заклапочанасьць прымусовым запісам моладзі у БРСМ і рэклямай акультызму ў СМІ.

15 студзеня кіраўнікі пратэстанцкіх дэнамінацый падпісалі зварот да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзя Нявыгласа і міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, у якім выказалі заклапочанасьць тым, што «адміністрацыя навучальных установаў прымушае навучэнцаў у абавязковым парадку ўступаць у грамадзкія арганізацыі, у прыватнасьці ў Беларускую рэспубліканскую піянэрскую арганізацыю (БРПА) і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ)». Нагодай для такога звароту сталі частыя скаргі вернікаў і іх дзяцей на дзеяньні адміністрацыяў навучальных установаў.

«Гісторыя нядаўняга мінулага нашай краіны сьведчыць, што такія мэтады працы зь дзецьмі і моладзьдзю абсалютна непрымальныя сёньня. Падтрымліваючы палітыку дзяржавы ў патрыятычным выхаваньні будучага пакаленьня, мы шчыра намагаемся выхоўваць сваіх сыноў і дачок, а таксама нашых вернікаў добрасумленнымі грамадзянамі Беларусі, што любяць сваю краіну і свой народ. Але ні мы, ні нашы дзеці не жадаем мець нічога супольнага з арганізацыямі — духоўнымі спадкаемцамі ранейшых камуністычных атэістычных саюзаў.

Мы лічым, што гвалтоўны запіс у падобныя арганізацыі парушае прынцыпы добраахвотнасьці, раўнапраўя і дэманапалізацыі, што зьяўляюцца асноватворчымі ў рэспубліканскай праграме «Моладзь Беларусі». Акрамя таго, факты запалохваньня нашых дзяцей з‑за іхняй адмовы запісвацца ў тое ці іншае грамадзкае аб’яднаньне ёсьць абразай для нас і парушае прынцыпы Законаў РБ «Аб правах дзіцяці», «Аб адукацыі РБ», «Аб агульных пачатках дзяржаўнай моладзевай палітыкі РБ», «Аб дзяржаўнай падтрымцы моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў у РБ» — гаворыцца ў звароце.

Кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта, міністру інфармацыі, галоўнаму рэдактара газэты «Советская Белоруссия» і старшыні Белтэлерадыёкампаніі пратэстанты накіравалі ліст з заклікам спыніць у прэсе і на тэлебачаньні рэкляму акультных практыкаў і вераваньняў.

У звароце адзначаецца: «Мы ўпэўненыя, што нездаровая зацікаўленасьць замагільным сьветам, патураньне і нават спрыяньне распаўсюду чараўніцтва сярод насельніцтва — гэта трывожны знак духоўнай дэградацыі нашага грамадзтва, страта ім традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў».

Пад зваротамі падпісаліся япіскап «Аб’яднанай Царквы хрысьціянаў веры эвангельскай» С.С. Хоміч, япіскап «Саюзу эвангельскіх хрысьціянаў баптыстаў» Н.В. Сінкавец, япіскап «Канфэрэнцыі Цэркваў Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня» М.І. Астроўскі, япіскап Аб’яднаньня грамадаў Хрысьціянаў поўнага Эвангельля У.Л. Ганчарэнка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць