Меркаванні1818

Саакашвілі: Украінцы могуць і ўсю Расію захапіць

Знешнюю і ўнутраную палітыку Украіны ў эфіры тэлеканала «24» прааналізаваў экс-прэзідэнт Грузіі Міхеіл Саакашвілі.

Саакашвілі лічыць, што Украіна мае лёгка даць рады з увядзеннем рэформаў.

«Рэформы ва Украіне могуць прайсці лягчэй, чым у Грузіі, таму што тут ёсць выдатныя маладыя кадры, тут ёсць велізарныя чалавечыя, эканамічныя, сумесна-палітычныя і энергетычныя рэсурсы, а іх выкарыстоўваюць толькі на 5%. У Грузіі такіх рэсурсаў не было. І тут людзі гатовыя да рэформаў», — упэўнены экс-прэзідэнт.

Ён кажа, што паміж Грузіяй і Украінай ёсць шматгадовая дружба, таму што гэтыя краіны падобныя: «Зараз ва Украіне ваююць грузінскія афіцэры, некалькі з іх загінулі, параненыя. Нядаўна адзін сваім целам накрыў расцяжку і выратаваў сваіх украінскіх братоў. А ў Луганску таксама служыць ўкраінскі вайсковец, які калісьці ваяваў у Абхазіі і там страціў сына. Гэта неад'емная сувязь паміж Украінай і Грузіяй».

Ён распавёў сваё бачанне праблем ва ўкраінскай арміі і шляхі іх вырашэння: «Галоўныя прабелы Украіны — гэта састарэлае процітанкавае ўзбраенне.

Але больш новае ёсць у ЗША, і калі яны яго дадуць, і Украіна падарве першыя 50 расійскіх танкаў, усё будзе зусім інакш.

Амерыканцы гатовыя даваць гэта, гатовыя даваць беспілотнікі і артылерыю. Нашы афіцэры, якіх рыхтавалі амерыканцы, цяпер рыхтуюць вашых вайскоўцаў.

Яны распавядаюць, што дух ўкраінскіх салдат лепшы ў свеце. Калі ім даць неабходныя веды, навыкі і зброю, яны змогуць і ўсю Расію захапіць».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі19

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы25

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

Выйшаў трэці сезон любімага беларусамі серыяла пра шляхту — вось чым здзіўляе «1670». Там зняліся і беларусы11

Сын дэпартаванага салдата арміі Андэрса з-пад Навагрудка адсудзіў $180 тысяч за пакуты бацькі ў савецкім лагеры13

Нямецкая дыпламатка ў Мінску ў парку Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка10

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі19

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць