Здарэнні33

Былы пракурор Шумілінскага раёна атрымаў 8 гадоў за хабар

Віцебскім абласным судом вынесены прыгавор былым пракурору Шумілінскага раёна і яго намесніку, абвінавачаным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК. Справа слухалася ў закрытым судовым пасяджэнні. 

Як паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова, былыя пракурорскія работнікі прызнаныя вінаватымі ў прыняцці службовай асобай, што займае адказнае становішча, для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, перададзеных выключна ў сувязі з яе службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах хабарадавальніка якога-небудзь дзеяння, якое гэтая асоба магла зрабіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), учыненым групай асоб паводле папярэдняй змовы, у буйным памеры. 

На падставе ч. 3 арт. 430 КК судом былому пракурору Шумілінскага раёна прызначанае пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў праваахоўных органах і судах, на пяць гадоў. Намесніку раённага пракурора — у выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў праваахоўных органах і судах, на пяць гадоў. 

На падставе арт. 60 КК абодва пазбаўленыя спецыяльных званняў пракурорскіх работнікаў. 

Прыгавор быў абвешчаны 13 лютага. Законную моц не набыў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўны суд праз Віцебскі абласны суд на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння, а абвінавачанымі — у той жа тэрмін з дня ўручэння ім копіі прыгавору.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць