Свет5050

Матарола: «Беларусы нармальныя хлопцы, мне толькі не падабаецца, што іх Бацька на 15 гадоў пасадзіць хоча»

«Наша Ніва» дазванілася да баевіка Матаролы (сапраўднае імя Арсеній Паўлаў). Гэта адзін з найбольш вядомых дзеячаў так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Матарола — 30-гадовы ўраджэнец Рэспублікі Комі Расіі. Служыў у марской пяхоце, браў удзел у вайне ў Чачні. За абарону Славянска ўзнагароджаны «Георгіеўскім крыжам ДНР».

Ад самага пачатку Матарола пераконваў, што гаварыць беларускім СМІ яму няма чаго. Ад гутаркі адмаўляўся, але пару пытанняў задаць усё ж удалося.

«У мяне ў Беларусі сваякі, цётка жыве недалёка ад Белавежскай пушчы, — сказаў «НН» Матарола. — Я там у яе бываў».

У сваім інтэрв'ю газеце «Заўтра» ад 19 чэрвеня 2014 года Арсеній Паўлаў паведаміў пра наяўнасць у Расіі жонкі і пяцігадовага сына. У той жа час СМІ загаварылі пра Матаролу, пасля таго як ён 11 ліпеня ажаніўся з жыхаркай Данбаса, 21-гадовай Аленай Каленкінай. На вяселлі ў якасці запрошаных гасцей прысутнічалі першыя асобы ДНР, у тым ліку міністр абароны Ігар Стралкоў і палітычны лідар «Народнага апалчэння Данбаса» Павел Губараў. Вяселле стала тэмай рэпартажаў усіх асноўных расійскіх СМІ.

Мы папыталіся, колькі беларусаў служыць у атрадах «ДНР». «Хапае, усе нармальныя хлопцы. Мне толькі не падабаецца, што ваш Бацька хоча іх пасадзіць у турму на 15 гадоў».

Ці верыць Матарола ў «мінскія пагадненні»? «Я не ведаю нават, што там заключалі, мяне ж там не было». Якая абстаноўка цяпер у Данецкай вобласці? «Нестабільная», — адказаў Матарола. Далей працягваць размову ён не захацеў.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?1

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?1

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць