
Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з камандным складам Узброеных Сіл запэўніў, што калі ўзнікне неабходнасць ваеннай абароны дзяржавы, то будзе знаходзіцца ў першых шэрагах.
«Вы павінны ведаць: у неабдуманыя, непатрэбныя для краіны авантуры я вас ніколі не ўцягну. Але, калі давядзецца абараняць сваю зямлю і стаяць спінай да спіны, плячом да пляча, вы можаце быць упэўнены, што мяне вы там ўбачыце ў першых шэрагах», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як Прэзідэнт і Галоўнакамандуючы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй нясе адказнасць за стан беларускай арміі. «Гэта найважнейшая мая задача. Я вам не абяцаю залатых гор, чагосьці празмернага, але, калі будзе хоць найменшая магчымасць падтрымаць войска дадаткова, мы гэта зробім», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.
«І гэта не абумоўлена нейкімі палітычнымі падзеямі. Гэта абумоўлена толькі адным: войска не павінна выпінацца з грамадства, але яно павінна жыць дастойна», — дадаў Лукашэнка.
Каментары