Здарэнні66

Сына Замяталіна вінавацяць у стварэнні сеткі ілжэпрадпрымальніцкіх структур

Дзяніс Замяталін і 6 яго хаўруснікаў, па версіі следства, праз сетку ілжэпрадпрымальніцкіх структур незаконна правялі больш за 100 млрд рублёў.

Пад следства трапіў сын аднаго з былых кіраўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта — Уладзіміра Замяталіна. Як піша «Ежедневнік», справа на Дзяніса Замяталіна была пачатая пяць гадоў таму, і ўвесь гэты час ён знаходзіцца пад вартай. Тады ж з яго бацькам не быў працягнуты кантракт на пасадзе гендырэктара «Беларусьфільма».

Разгляд справы Дзяніса Замяталіна і шасці яго саўдзельнікаў у судзе Заводскага раёна пачаўся ўлетку 2014 года. А на мінулым тыдні пракуратура выставіла падсудным новае абвінавачванне — у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якую вяла арганізаваная група. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле пракуратуры, у 2008 годзе Замяталін стварыў з таварышам злачынную групу для вядзення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая праіснавала да 2010 года.

Па версіі дзяржабвінаваўцы, Замяталін з саўдзельнікамі займаліся незаконнымі фінансавымі аперацыямі, афармленнем падробленых дакументаў, падачай фіктыўнай падатковай справаздачнасці. У нелегальных схемах былі задзейнічаныя фірмы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Агульная сума абароту ўсіх структураў, па версіі следства, перавышае 100 млрд рублёў.

Сам Дзяніс Замяталін цалкам адпрэчвае абвінавачванні. Ён кажа, што пяць з шасці іншых падсудных яму нават не былі знаёмыя.

Замяталін абвяргае доказы ў выглядзе яго перапіскі ў Skype. Па яго словах, тэкст пададзены ў фармаце праграмы Excel, што супярэчыць тэхнічным уласцівасцям праграмы. У паведамленнях, кажа ён, парушаная храналогія, іх колькасць не супадае на розных носьбітах. Следчы, які пачынаў весці справу, налічыў у адным з файлаў старонак значна менш, чым другі, які працягваў следства. Банкаўскія аперацыі, на якія спасылаецца пракурор, праводзіліся банкам у той час, калі сам Дзяніс Замяталін ужо быў пад вартай, а камп'ютары былі апячатаныя і знаходзіліся ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Дарэчы, следчы, які пачынаў справу Замяталіна, цяпер сам знаходзіцца пад следствам у Віцебску. Яго вінавацяць у хабарніцтве.

Бацька Дзяніса, Уладзімір Замяталін, запомніўся як адзін з самых адыёзных кіраўнікоў ідэалогіі, які разгарнуў барацьбу з усім беларускім.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?2

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?2

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць