У цэнтры Мінска на праспекце спрабавалі раздаваць расейскія сцяжкі ФОТАФАКТ
Маладыя людзі спрабавалі раздаваць расейскія і дзяржаўныя беларускія сьцяжкі на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Сурганава. Але пры зьяўленьні фотакамэры пачалі хаваць свае твары, а пазьней увогуле зьбеглі.
Намесьніца начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня, прэс-сакратар Менгарвыканкаму Ілона Немава сказала, што ў гэтым месцы Менску не плянавалася правядзеньне такой акцыі:
«Ніякіх заявак на правядзеньне акцый ці нейкіх іншых мерапрыемстваў у гэтым месцы не паступала».
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары