Здароўе1010

Мінздароўя прапанавала павялічыць тэрмін адпрацоўкі размеркавання да 5 год

Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка прапанавала размяркоўваць 100% маладых спецыялістаў на першае працоўнае месца ў арганізацыі аховы здароўя, якія забяспечваюць аказанне пярвічнай медыцынскай дапамогі, з абавязковай адпрацоўкай на працягу пяці гадоў.

Tut.by

Пра гэта яна паведаміла 5 сакавіка на нарадзе па выніках працы тэрапеўтычнай службы за 2014 год, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб перспектыве. 

Паводле слоў галоўнага тэрапеўта, «добрым спецыялістам ці спецыялістам з пэўным вопытам можна стаць толькі праз пяць гадоў». Яна адзначыла, што выпускнікі навучальных устаноў –– адукаваныя спецыялісты, у якіх няма вопыту, а гэта «ў пэўных момантах мае ролю і з'яўляецца асноватворным фактарам». 

На працягу пяці гадоў працы медык атрымлівае катэгорыю, як правіла, другую. Праз гэты час, сказала галоўны тэрапеўт, «спецыяліста можна адпраўляць аказваць спецыялізаваную дапамогу на ўзровень, дзе патрабуюцца не толькі веды, але і вялікі прафесійны вопыт». 

Цяпер выпускнік бюджэтнага аддзялення дзённай формы навучання ВНУ адпрацоўвае па размеркаванні два гады, а ССНУ — адзін год. На працягу яшчэ аднаго года медыкі праходзяць інтэрнатуру. 

Як паведамлялася раней, большасць выпускнікоў медыцынскіх ВНУ адпрацоўваюць належны тэрмін па размеркаванні, выпадкі адмовы рэдкія, як і выпадкі давядзення справы да суда. 

Пытанне пра змяненне заканадаўча замацаванай нормы ў бок павелічэння ці памяншэння тэрміну адпрацоўкі ў Мінадукацыі не абмяркоўваецца. На сустрэчы з еўрапейскімі экспертамі 4 сакавіка міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў сказаў, адказваючы на пытанне пра магчымыя змяненні ў інстытуце размеркавання, што яны не плануюцца. Размеркаванне –– гэта гарантыя давання першага працоўнага месца выпускніку, сказаў міністр.

Каментары10

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць