Пад адзіным цэнтралізаваным камандаваннем ў складзе так званых «ДНР» і «ЛНР» разгорнутыя 2 вайсковыя корпусы баевікоў колькасцю парадку 30-33 тыс. чалавек.

Reuters.com
Пра гэта паведамляе каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацсетцы.
Паводле яго звестак, з гэтай колькасці «толькі 15-20% маюць украінскае грамадзянства, астатнія — расійскія наёмнікі».
Таксама Дзмітрый Тымчук адзначыў, што фіксуецца ўзмоцненая баявая падрыхтоўка баевікоў, якая праводзіцца ў асноўным на 4-х абсталяваных «навучальных цэнтрах» на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольнай баевікам.
«Каманды інструктараў ўкамплектаваны ў асноўным расійскімі грамадзянамі, як кадравымі афіцэрамі, так і наёмнікаі, якія маюць значны досвед службы ў УС РФ і ўдзелу ў баявых дзеяннях», — напісаў Дзмітрый Тымчук.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары