Культура55

Народныя грошы для кнігі народнага паэта

Незалежнае выдавецтва «Кнігазбор» абвясьціла збор сродкаў на выданьне кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна.

Незалежнае выдавецтва «Кнігазбор» абвясьціла збор сродкаў на выданьне кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна.

Гэта чарговы том сэрыі «Беларускі кнігазбор», які заплянаваны да друку сёлета. Удзел у выданьні кнігі народнага паэта Беларусі, вылучэнца на Нобэлеўскую прэмію, можа ўзяць кожны неабыякавы чалавек.

«Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна будуць 42‑томам у сэрыі «Беларускі кнігазбор». Раней выйшлі кнігі Янкі Купалы, Ларысы Геніюш, Янкі Брыля й іншых клясыкаў беларускай літаратуры. Збор сродкаў абвешчаны ўпершыню. Вось як гэта тлумачыць дырэктар недзяржаўнага выдавецтва Генадзь Вінярскі:

«Каб яе маглі набыць і студэнты, і выкладчыкі, у якіх ня вельмі вялікі заробак, неабходна зьніжаць сабекошт гэтай кнігі. А сабекошт можна зьнізіць толькі ахвяраваньнямі. Раней лягчэй было знайсьці фундатараў. Зараз — усё цяжэй і цяжэй. Таму мы вырашылі пайсьці гэткім шляхам».

Аўтар кнігі, паэт Рыгор Барадулін, гэтак пракамэнтаваў ініцыятыву выдавецтва:

«Безумоўна, хацелася б, каб у такой паважнай сэрыі кніжка выйшла. Ну, а збор сродкаў — ну што ж…. Недзяржаўныя выдавецтвы — яны ж так і працуюць».

Звароты да грамадзкасьці аб зборы сродкаў на друкаваньне кніг вядомых аўтараў у Беларусі — зьява ня новая. Гэтак жа кнігу Васіля Якавенкі выдаваў экалягічны зьвяз «Чарнобыль», творы Анатоля Сыса таксама выдадзеныя на сродкі грамадзкасьці. Вось як гэта пракамэнтаваў намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч:

«Гэтак адбываецца з‑за нашай беднасьці і з‑за нашай сытуацыі. Бо ўсюды гэтым займаецца дзяржава і нават ідзе паперадзе. А ў нас дзяржаўныя выдавецтвы не займаюцца выданьнем твораў пэўных аўтараў. Таму ў 90‑х гадах на тую ж самую «Сьцяну» Васіля Быкава гэтаксама зьбіраліся сродкі. Тады абвяшчалася, што гэты праект будзе працягвацца, што будуць выходзіць новыя кнігі, але ён перапыніўся. Незалежным выдавецтва цяжка самастойна выдаваць такую літаратуру. І таму я толькі вітаю ініцыятыву «Кнігазбору». У нас цікавая літаратура, у нас ёсьць што выдаваць. Добра будзе калі гэты праект не перапыніцца, а будзе працягвацца і надалей. Думаю, што наш беларускі народ павінны падтрымаць гэтую ідэю».

Дырэктар «Кнігазбору» Генадзь Вінярскі паведаміў, што ўсе ахвотныя прыняць удзел у гэтай важнай для беларускай культуры справе, могуць зьвяртацца на тэлефон выдавецкага прадпрыемства «Кнігазбор» 204‑86‑97.

Галіна Абакунчык, Радыё Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве падлетак так загруз у гразі, што выцягвалі ратавальнікі2

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду28

Аднаго з узорных работнікаў Мазырскага НПЗ асудзілі па справе Гаюна1

У Германіі мужчын прызыўнога ўзросту абавязалі ўзгадняць з Бундэсверам працяглы выезд за мяжу3

«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці3

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць