Усяго патроху

IKEA забараніла гуляць у хованкі ў крамах

Кампанія IKEA забараніла праводзіць масавую гульню ў хованкі ў сваіх крамах у Нідэрландах.

Раней некалькі тысяч чалавек дамовіліся ў «Фэйсбуку» пагуляць у хованкі ў крамах IKEA ў Эйндховене, Амстэрдаме і Утрэхце. Усяго ў гульнях мелі намер прыняць удзел каля 60 тысяч чалавек, большасць з іх — 32 тысячы — у Эйндховене.

Кіраўніцтва IKEA забараніла гэтыя мерапрыемствы з меркаванняў бяспекі.

«Падобныя акцыі цяжка кантраляваць. Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што людзі знаходзяцца ў бяспецы ў нашых крамах, а гэта даволі складана, калі не ведаць, у якім менавіта месцы яны знаходзяцца», — патлумачыла прэс-сакратарка IKEA Марціна Смедберг.

Цяпер арганізатары мерапрыемства шукаюць новае месца для гульні.

У мінулым годзе такія ж гульні праводзіліся ў Бельгіі і ў іх прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Людзі хаваліся ў лядоўнях, пад мяккімі цацкамі, у ход таксама ішлі фірмовыя сумкі. Некаторыя гульцы нават залазілі ў скрыні пад ложкамі.

У лістападзе 2014 12-гадовы школьнік з Шанхая схаваўся ў краме ад бацькоў з-за нязробленага хатняга задання па матэматыцы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі яго толькі праз шэсць дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць