Навука і тэхналогіі55

Bloomberg: «Лабараторыя Касперскага» супрацоўнічае з ФСБ

Былыя і цяперашнія супрацоўнікі «Лабараторыі Касперскага» супрацоўнічаюць з расійскімі спецслужбамі, некаторыя работнікі кампаніі дапамагаюць ФСБ у расследаванні крымінальных злачынстваў, выкарыстоўваючы інфармацыю аб кліентах.

Агентцтва паведамляе, што заснавальнік і кіраўнік кампаніі Яўгеній Касперскі сам працаваў у ФСБ. У 2012 годзе, па дадзеных Bloomberg, з кампаніі сышлі высокапастаўленыя менеджары, замест іх прыйшлі людзі, у якіх былі цесныя сувязі з расійскімі вайскоўцамі або разведвальнымі структурамі.

Некаторыя з іх цесна супрацоўнічалі з ФСБ і дапамагалі ведамству раскрываць крымінальныя справы, выкарыстоўваючы пры гэтым базу, у якой былі дадзеныя аб 400 мільёнах кліентаў кампаніі. Пра гэта агенцтву распавялі шэсць былых і цяперашніх супрацоўнікаў кампаніі.

Яўгеній Касперскі, перадае Bloomberg, кожны тыдзень ходзіць у лазню ў групе з пяці-дзесяці чалавек. Сярод іх часта аказваюцца супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў. Сам ён у інтэрв'ю агенцтву распавёў, што паход у лазню носіць выключна сацыяльны характар. Паводле яго слоў, гэта дапамагае супрацоўнікам «пасябраваць».

Ігар Чэкунаў, намеснік кампаніі па юрыдычных пытаннях, які часта, па дадзеных Bloomberg, ходзіць у лазню з Яўгеніям Касперскім, і з'яўляецца ключавой асобай па ўзаемадзеянні з расійскім урадам. З 2013 года ён нібыта кіруе групай з дзесяці чалавек, якія прадастаўляюць інфармацыю ФСБ і іншым расейскім дзяржструктурам.

Касперскі распавёў агенцтву, што прадстаўнікі дзяржструктур не могуць прывязаць сабраную інфармацыю да асобных кліентаў. «Я не той чалавек, з якім можна пагаварыць аб расійскіх рэаліях, бо я жыву ў кіберпрасторы», - дадаў ён

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць