Свет

Дзе і калі за мяжой адзначаць Дзень Волі

Дзень Волі плануюць адзначыць беларусы, якія жывуць у Польшчы, Літве, ва Украіне, у Бельгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі і Расіі.

Дзень Волі ў Нью-Ёрку, 2009. Фота: Антон Старкоў, zbsb.org

97-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі святкуюць 25 сакавіка не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Раду БНР.

Польшча

У Беларускім доме ў Варшаве пройдзе цырымонія ўручэння «Нацыянальнай прэміі Хартыі'97» у сферы абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2014 год. Яе лаўрэатамі сталі былыя палітвязні Васіль Парфянкоў і Эдуард Лобаў, заслужаны майстар спорту Беларусі Віталь Гуркоў і рэжысёр Антон Цялежнікаў. Пасля ўручэння прэміі адбудзецца творчая сустрэча з мастаком і грамадскім дзеячам Аляксеем Марачкіным. 

У Беластоку ў кафэ Zmiana Klimatu у 18:00 пачнецца канцэрт дзіцячага гурту «Баламуткі» і Vinsent, якія выступяць з беларускімі песнямі. 

Акрамя таго, Дзень Волі ўжо адзначылі ў Варшаве шэсцем 22 сакавіка.

Літва

У Вільнюсе апоўдні на могілках Расу адбудзецца ўскладанне кветак на магілы падпісантаў Акта незалежнасці БНР. У сейме Літвы з 14:00 да 16:00 адбудзецца дыскусія «2015 год у Беларусі — калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі» з удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў, праваабаронцаў, грамадскіх дзеячаў і сваякоў палітвязняў. У 18:00 ва Uzupio kavine пройдзе святочны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Украіна

У Кіеве святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў 15:00 перад помнікам Уладзіміру Караткевічу каля пасольства Беларусі, а ў Чарнігаве Дзень Волі адзначаць вечарам у бары «Фальварак». 

Расія

Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны заклікае ўсіх ахвотных у 18:30 прынесці кветкі да помніка Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце. Пасля ўскладання кветак адбудзецца вячэра для ўсіх, хто пажадае.

Іншыя краіны Еўропы

У Бруселі на плошчы Шумана з 11:00 да 13:00 пройдзе пікет, арганізаваны Беларуска-еўрапейскім аб'яднаннем.

У Празе ў 12:00 адбудзецца традыцыйнае ўскладанне кветак на магілы кіраўнікоў БНР на Альшанскіх могілках, а вечарам у клубе Music City Club выступіць беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч. 

У Беларускім доме ў Лондане ў 14:00 пачнецца выступленне прафесара Лундскага ўніверсітэта доктара гістарычных навук Пера Андэрса Рудлінга на тэму «Савецкая беларусізацыя: міф ці рэальнасць?».

***

У Мінску шэсце і мітынг з нагоды Дня Волі пройдуць з 15:00 да 18:00. Вулічныя святкаванні ў іншых гарадах, у тым ліку ў Віцебску, Гродне, Бярозе, Лідзе, забароненыя. Канцэрт на Дзень Волі ў Мінску адменены.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →