Грамадства99

Дзень Волі ў Варшаве

Акцыя, прысвечаная 97 гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшла ў Варшаве.

Удзельнікі святочнага мерапрыемства сабраліся каля помніка Тадэвушу Касцюшку, а затым прайшлі шэсцем па цэнтральных вуліцах Маршалкоўскай, Свянтакшысцкай, Новы Свят і Кракаўскае Прадмесце. Дэманстрацыя завяршылася ля помніка паэту Адаму Міцкевічу. Арганізатары акцыі - рух салідарнасці «Разам», грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» і Беларускі дом у Варшаве - адзначылі сімвалізм маршруту шэсця. Яно пачалося і скончылася ля помнікаў двум вядомым людзям, якія аб'ядноўваюць беларусаў і палякаў.

У дэманстрацыі узялі ўдзел блізу 200 чалавек. Падчас акцыі, якая прайшла пад сцягамі Беларусі і Еўразвязу, гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!», «За нашу і вашу свабоду!», «Свабоду палітвязням!». Таксама да шэсця далучыліся актывісты з Расеі і Украіны.

Перад пачаткам акцыі і пасля завяршэння шэсця прайшлі мітынгі, на якіх выступілі прадстаўнікі беларускіх, украінскіх і расейскіх арганізацый, а таксама дэпутаты Сейма Польшчы.

Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык нагадаў пра гадавіну яшчэ аднае падзеі - пакарання лідара нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага. Таксама ён распавёў пра гісторыю адраджэння святкавання Дня Волі.

«Удзельнікі паўстання, як і тыя, хто абвяшчаў незалежнасць у 1918 годзе, змагаліся за тое ж, за што змагаемся і мы - за свабоду нашай краіны, за тое, каб яна стала нармальнай еўрапейскай дзяржавай. На жаль, большая частка лідараў Беларускай Народнай Рэспублікі была знішчана бальшавікамі - некаторыя загінулі ў баях, астатнія - у ГУЛАГу. У савецкі час здавалася, што беларусы забыліся і пра сваю гісторыю, і пра свае сімвалы. Але ў 1989 годзе студэнт Алесь Пушкін упершыню ў Менску выйшаў на Дзень Волі. Пасля гэтага 25 сакавіка сталася ўсенародным святам. Цяпер кожны год беларусы адзначаюць свой Дзень незалежнасці. Нават у часы Лукашэнкі акцыі, прысвечаныя гэтаму святу - адны з самых масавых. Яны паказваюць, што беларусы па-ранейшаму гатовыя змагацца за свабоду і незалежнасць», - сказаў Вячаслаў Сіўчык.

На мітынгу таксама выступілі дэпутаты польскага Сейма.

Марцін Свянціцкі з партыі «Грамадзянская платформа» адзначыў, што барацьбу беларусаў за свабоду падтрымліваюць суседнія народы, прадстаўнікі якіх прысутнічаюць на акцыі, у тым ліку палякі і ўкраінцы.

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Пётр Пыжык павіншаваў беларусаў са святам і запэўніў, што Варшава працягне падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў нашай краіне. «Польшча ўжо дапамагае студэнтам з Беларусі стыпендыяльнай праграмы і зробіць усё магчымае для зніжэння коштаў на візы. Таксама мы працягнем падтрымліваць незалежныя СМІ», - сказаў ён.

Украінская актывістка Наталля Панчанка запэўніла, што беларусы заўсёды могуць разлічваць на падтрымку і салідарнасць украінцаў.

Судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк адзначыў, што рана ці позна беларусы будуць адзначаць Дзень Волі на дзяржаўным узроўні.

«Я ўпэўнены, што ў нашай краіне, як у суседняй Літве, праз некаторы час будзе два святы. Мы будзем адзначаць Дзень Волі 25 сакавіка, як гадавіну абвяшчэння незалежнасці. 27 ліпеня таксама стане святам. У гэты дзень беларусы будуць адзначаць аднаўленне нашай незалежнасці», - сказаў ён.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць