Грамадства

Дадзена заданьне павялічыць ВУП на 11 працэнтаў

Сёньня Лукашэнка ўручыў дыплёмы доктара навук і атэстаты прафэсара навуковым і навукова‑пэдагагічным работнікам.

Дзяржава чакае ад вучоных эфектыўных ідэй і прарыўных тэхналогій ва ўсіх галінах народнагаспадарчага комплексу. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова‑педагагічным работнікам.

Прэзідэнт адзначыў, што ў першую чаргу дзяржаве патрэбна навуковае вырашэнне праблем энергетыкі, інфарматыкі, медыцыны і біятэхналогій, распрацоўка новых відаў прадукцыі, радыкальнае павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на айчынным і замежных рынках, а таксама значныя даследаванні ў сацыяльных і гуманітарных навуках. «Глыбока перакананы — гэтыя задачы па сілах беларускай навуцы. Аптымізм і ўпэўненасць усяляюць тыя станоўчыя тэндэнцыі ўмацавання сувязей навукі і вытворчасці, якія ўсё больш актыўна праяўляюцца апошнім часам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе перад дзяржавай стаяць вельмі напружаныя і адказныя задачы. Неабходна павялічыць унутраны валавы прадукт на 11 працэнтаў, значна палепшыць эфектыўнасць вытворчасці, больш актыўна ўкараняць інавацыі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Пры гэтым прэзідэнт прызнаў, што ва ўмовах кардынальнага росту цэн на энерганосьбіты і іншыя рэсурсы забяспечыць выкананне гэтых планаў будзе вельмі няпроста. Таму асаблівыя надзеі ўскладаюцца на навуку і ў першую чаргу на галоўны яе штаб — Нацыянальную акадэмію навук.

«Вучоныя краіны разам з работнікамі вытворчасці проста абавязаны мабілізавацца і дасягнуць якасна новага ўзроўню тэхналагічнага ўкладу ва ўсіх галінах эканомікі з выкарыстаннем самых сучасных дасягненняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе на Першым з’ездзе вучоных быў сфармуляваны комплекс мер па развіццю прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусі ў няпросты час удалося не толькі захаваць навуковы патэнцыял краіны, але і ўмацаваць яго. Так, у мінулым годзе рады інтэлектуальнай эліты краіны папоўнілі 53 доктары і 531 кандыдат навук. У гэты ж перыяд прысвоена званне прафесара 63 суіскальнікам, а 407 вучоных атрымалі званне дацэнта.‑

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць