Улада77

Рух «За Свабоду» не будзе вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты і падтрымліваць іншых кандыдатаў

Сёння раніцай Рада Руху «За Свабоду» распаўсюдзіла сваю заяву пра фармат удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 году. Прыводзім яе цалкам.

«Рада Руху «За Свабоду» са шкадаваннем канстатуе, што нават глыбокі эканамічны крызіс у Беларусі і пагроза для суверэнітэту краіны з боку Расіі не спрычыніліся да кансалідацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў імя незалежнасці, дэмакратыі, рынкавай эканомікі і еўрапейскага выбару.

На вялікі жаль, брак адказнасці і дамоваздольнасці да сённяшнага дня не дазволілі прыняць працэдуру вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў.

Лічым, што паход на выбары асобнымі калонамі дэзарыентуе прыхільнікаў пераменаў і паглыбіць апатыю ў грамадстве. Імітацыя ўдзелу ў выбарчым палітычным працэсе з загадзя прадказальным фіналам можа адштурхнуць людзей ад дэмакратычных сілаў.

Ад моманту стварэння Рух «За Свабоду» ставіў за мэту пашырэнне патрыятычных і праеўрапейскіх настрояў, фармаванне крытычнай масы грамадзянаў, якія ў стане рэальна адстаяць незалежнасць і дэмакратычны выбар Беларусі. Мы і надалей будзем дзейнічаць дзеля яе дасягнення, не абмяжоўваючыся рамкамі выбарчай кампаніі.

Рух «За Свабоду» заяўляе, што ўстрымліваецца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 году. Арганізацыя сканцэнтруецца на распрацоўцы прапановаў эканамічных рэформаў у рамках «Народнай праграмы», ініцыятыве дзеля мірных пераменаў «Народны рэферэндум», а таксама на кампаніях па назіранні за хадой выбараў і за вызваленне палітычных вязняў».

Раней гаварылася, што Рух «За Свабоду» можа вылучыць свайго лідара Аляксандра Мілінкевіча ці яго намесніка Алеся Лагвінца. Апошнім часам Рух актыўна ўдзельнічаў у кааліцыі «Народны рэферэндум», які, найхутчэй, падтрымае прадстаўніцу «Гавары праўду» Таццяну Караткевіч.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся12

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн: Я забыў пра Пуціна больш, чым многія ведаюць9

Заняпад брытанскіх кансерватараў. Ці знікне партыя Чэрчыля і Тэтчэр?2

«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага2

Аляксандр Рыбак заняў у нарвежскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў6

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся12

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць