Грамадства3535

Міністр працы і сацабароны патлумачыла, як будзе працаваць «падатак на дармаедства»

БелТА

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале патлумачыла, як будуць выплачваць збор працаздольныя грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў больш за 183 дзён у годзе.

Гэтая норма, нагадаем, утрымліваецца ў Дэкрэце № 3, падпісаным 2 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам.

Як распавяла Шчоткіна, выплаціць збор можна будзе самастойна.

Для гэтага ў перыяд з 1 жніўня гэтага года і не пазней за 31 мая 2016 года неабходна паведаміць падатковы орган па месцы сваёй рэгістрацыі аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і выплаціць збор не пазней за 1 ліпеня 2016 года.

«У гэтым выпадку сума збору памяншаецца на 10%», — адзначыла міністр.

«Варта адзначыць, што дэкрэтам прадугледжваецца распрацоўка механізму ўзаемадзеяння (у тым ліку інфармацыйнага) дзяржаўных органаў і арганізацый для выяўлення плацельшчыкаў збору і фармавання іх спісаў, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — Гэтыя спісы будуць перададзеныя Міністэрствам па падатках і зборах у тэрытарыяльныя падатковыя органы. Збор будзе залічвацца ў мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню і бюджэт Мінска. Гэта дазволіць павялічыць рэсурсную базу на мясцовым узроўні і накіраваць дадатковыя сродкі на вырашэнне актуальных сацыяльных задач, якія стаяць перад такімі органамі».

Тым, хто не аплаціць збор самастойна, падатковы орган да 1 кастрычніка 2016 ўручыць паведамленне на ўплату збору ў тэрмін да 15 лістапада.

Грамадзянін, які атрымаў паведамленне, мае права на працягу 30 каляндарных дзён з дня атрымання паведамлення прадставіць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору ў адпаведнасці з нормамі дэкрэта.

Нявыплата або няпоўная выплата збору цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У перыяд адбыцця адміністрацыйнага арышту грамадзяне абавязкова прыцягваюцца да выканання грамадска карысных работ.

«Пералік аб'ектаў і віды грамадска карысных работ будуць зацвярджацца рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, — дадала міністр працы і сацыяльнай абароны. — А ў выпадку невыканання ўстаноўленых абавязкаў па выкананні працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў бяспекі пры выкананні грамадска карысных работ, а таксама адмовы ад іх выканання да грамадзян падчас адміністрацыйнага арышту могуць прымяняцца дысцыплінарныя спагнанні».

У адносінах да плацельшчыкаў збору падатковым органам дадзена права ажыццяўляць кантроль у сферы дэкларавання даходаў і маёмасці і кантроль за адпаведнасцю расходаў грамадзяніна яго даходах.

Калі падатковы орган пры ажыццяўленні гэтага кантролю вызначыць, што выдаткі грамадзяніна перавышаюць яго даходы, даходы грамадзяніна, вылічаныя зыходзячы з сум перавышэння выдаткаў над даходамі, падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы25

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць