Усяго патроху1111

Як правільна красіць яйкі на Вялікдзень

Red Easter eggs
Велікодныя яйкі. Фота: Pixabay

Традыцыйна яйкі фарбуюць у цыбулевым шалупінні. Ад яе колькасці залежыць інтэнсіўнасць колеру пафарбаваных яек — ад аранжава-бежавага да насычанага бура-чырвонага.

Шалупінне жоўтай цыбулі (5—10 жменяў) замачыць на ноч. Яйкі перад афарбоўкаю пажадана памыць мыльным растворам або працерці воцатам, каб больш раўнамерна афарбаваць.

Для нанясення ўзору можна прыкласці галінкі або лісцікі раслінаў.

Пасля, змясціўшы яйка ў капрон або бінт (у адзін слой), моцна завязаць канцы ніткаю. Для атрымання карункавага ўзору можна загарнуць яйка ў карункі, а для атрымання палосак — абкруціць ніткамі.

Прыгатаваныя такім чынам яйкі пакласці ў каструлю з шалупіннем, зварыць у крутую (10—15 хвілін на малым агні) і пакінуць у шалупінні, пакуль не астынуць. Каб атрымаць больш насычаны колер, можна пакінуць яйкі ў шалупінні на некалькі гадзінаў. Пасля таго, як пафарбаваныя яйкі абсохнуць, можна нацерці іх алеем, каб яны блішчалі.

Шалупінне фіялетавай цыбулі пафарбуе яйкі ў бура-чорны колер.

Каб пафарбаваць яйкі ў сіні колер, неабходна заліць вадою парэзаную на вялікія кавалкі чырвонакачанную капусту (1 качан), дадаць 3—5 л. солі (у залежнасці ад колькасці яек) і варыць 15—20 хвілінаў, працадзіць.

Дадаць да атрыманага адвару 3—5 ст. л. воцату, фарбаваць загадзя звараныя яйкі, пакінуўшы іх у адвары на 15—30 хвілінаў, каб атрымаўся блакітны колер або на некалькі гадзінаў — для сіняга колеру.

Каб атрымаць карычневы колер, адварыць яйкі ў вельмі моцнай заварцы чорнай гарбаты (8—10 пакецікаў на шклянку вады) з 3—5 ст. л. солі.

Дадаць 3 ст. л. воцату, пакінуць яйкі ў заварніку на некалькі гадзінаў. У карычневы колер пафарбуе яйкі і насычаны адвар з 2—4 буракоў, да якога дададзены соль і воцат.

Каб атрымаць жоўты колер, неабходна адварыць яйкі з 3 ст. л. куркумы або 1—2 ч. л. шафрана і 3—5 ст. л. солі.

Дадаць 3—5 ст. л. воцату, пакінуць яйкі астываць у растворы да набыцця жаданага колеру, прамыць, высушыць.

Каб атрымаць зялёны колер, неабходна пафарбаваць яйкі ў куркуме і шафране, а пасля трымаць у адвары з чырвонай капусты да атрымання жаданага колеру.

Чытайце яшчэ:

Беларускія велікодныя традыцыі

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Не толькі пра яйкі. Велікодны ТЭСТ

Каментары11

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць