Грамадства

Напярэдадні візіту Ціханоўскай у Арменіі затрымалі беларуса з агульнай базы росшуку

Беларус прыехаў у Арменію з Грузіі 3 мая, дзе яго затрымалі праз агульную базу росшуку краін. Праз 12 гадзін і пасля ўмяшання праваабаронцаў яго вызвалілі.

Фота: Jean-Philippe Tournut / Getty Images

За дзень да візіту Святланы Ціханоўскай у Арменію, на мяжы затрымалі беларуса, які прыехаў з Грузіі ў Арменію наземным шляхам, піша «Позірк».

Да вырашэння праблемы падключыліся армянскія праваабаронцы і Офіс Святланы Ціханоўскай, і ў выніку беларуса вызвалілі прыкладна праз 12 гадзін пасля затрымання. Ён будзе знаходзіцца ў Арменіі, пакуль мясцовыя ўлады выдадуць яму неабходныя дазволы на выезд.

Затрыманы беларус паведаміў «Позірку», што на радзіме супраць яго завялі крымінальную справу. Паводле яго слоў, сілавікі прыходзілі да маці, каб высветліць месцазнаходжанне сына, які нібыта здзейсніў крадзеж.

У Беларусі і Арменіі адзіная база росшуку ў межах СНД, таму беларусы, якія прыязджаюць у Арменію, рызыкуюць быць выдадзенымі Беларусі. Паводле слоў дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава, яму вядома пра 5‑7 выпадкаў затрымання ў Арменіі беларусаў з базы росшуку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць