Улада2525

Лукашэнка: Статкевіч сам хоча быць вязнем. Мне гэта не трэба і нават шкодна

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч сам хоча знаходзіцца ў турме. Для ўлады тое, што ён сядзіць, не трэба і нават шкодна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю медыяхолдынгу Bloomberg, тэлеверсію якога паказаў тэлеканал Беларусь-1 увечары 2 красавіка.

Адказваючы на пытанне журналіста, ці трэба, каб пяцёра кандыдатаў у прэзідэнты пасля выбараў 2010 года апынуліся ў турме, а адзін да гэтага часу там сядзеў, Лукашэнка заявіў: «Абсалютна не трэба. Гэта шкодна, перш за ўсё для мяне. Але яны ж пайшлі [у турму] не таму, што яны былі кандыдатамі ў прэзідэнты. Вы ж пагодзіцеся, што яны для мяне ніякімі канкурэнтамі не былі?.. Але яны парушылі закон, груба парушылі закон. Гэта было звязана з дэстабілізацыяй становішча ў краіне».

«Чацвёра не хацелі быць у турме. Яны не ў турме. Адзін, які сёння знаходзіцца там, ён хоча быць вязнем, і ён лічыць, што «вось я буду вязнем, гэта зробіць мяне героем у Беларусі». Ну, думаць не забаронена, хочаш так — хай будзе так», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што несправядліва сцвярджаць, што ў Беларусі няма апазіцыі: «Ёсць апазіцыя, частка людзей, з якімі можна і трэба весці дыялог, размаўляць, пераконваць іх. Сярод інтэлігенцыі вельмі шмат іх. Але гэта нармальная сітуацыя ў грамадстве».

«Ёсць крайняя апазіцыя, радыкальная апазіцыя. Я часта кажу, мы ведаем іх пайменна, гэтых апазіцыянераў. Гэтая галоўка, гэта ядро апазіцыйны — гэта каля 400 чалавек. Па ўсёй краіне. Вось яны збіраюцца заўсёды на розныя мерапрыемствы, нядаўна мне далажылі, я нават забыўся, не сачыў за гэтым, яны адсвяткавалі Дзень Волі. Гэта такое свята апазіцыйнае. Ну і што вы думалі? У пачатку гэтага мерапрыемства сабралася 350 чалавек. Гэта блізка да таго, пра што я сказаў. Гэта непрымірымая апазіцыя. Ім, чым горш у краіне, тым лепш», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што не адкідае гэтых людзей, але называе іх «пятай калонай», таму што «яны гатовыя на ўсё, толькі каб ім не было горш».

«Яны гатовыя наперад сябе выпхнуць нейкія групы людзей, каб яны пакутавалі, але толькі не яны. Яны сёння стаяць на каленях у вас, амерыканцаў, у еўрапейцаў, у немцаў — у Захаду — просяць гранты. «Дайце грошы, мы тады будзем змагацца з рэжымам». Я жартам казаў, ну даюць там фонды ім нешта — гэта таксама інвестыцыі ў нашу эканоміку. Яны аўтамабілі купляюць, бензін, хаты будуюць для сябе. Ну калі ласка», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў: «Але як толькі яны заяўляюць аб дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры краіны і пачынаюць гэта ажыццяўляць, мы, вядома, стараемся гэта спыняць. Пры гэтым мы ніколі, у адрозненне ад вас у ЗША, не выкарыстоўвалі вадамёты, слёзатачывы газ і г.д. Дай бог, каб гэтага ніколі не было».

«Таму ў нас розная апазіцыя, і я нармальна гэта ўспрымаю — я ж сам прыйшоў з апазіцыі да ўлады. І многія людзі, нармальныя, са сваім меркаваннем, са мной сышлі», — адзначыў Лукашэнка.

Аргументы сённяшняй апазіцыі аб тым, што спробы змагацца за ўладу ў краіне могуць дэстабілізаваць абстаноўку і даць Расіі нагоду для ўмяшання, Лукашэнка назваў спробай апраўдаць сваю няздольнасць быць «нармальнай, цывілізаванай, еўрапейскай апазіцыяй». «Добрае тлумачэнне, мяне гэта задавальняе», — дадаў ён.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць