Вайна55

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў

На поўдні Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай зноў пачалі працаваць некаторыя рэтранслятары, якія, паводле ўкраінскай выведкі, расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для навядзення беспілотнікаў. Пра гэта ў інтэрв’ю брытанскай газеце The Times заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка.

Вышка мабільнай сувязі, ілюстрацыйнае фота

Са слоў Алега Івашчанкі, расійскія вайскоўцы могуць выкарыстоўваць разгалінаваную сетку з вялікай колькасцю вышак і рэтранслятараў. Украінская разведка выявіла шэсць такіх аб’ектаў на поўдні Беларусі ўздоўж украінскай мяжы. Яны, як сцвярджаецца, дазваляюць перадаваць відэаплыні на вялікія адлегласці.

«На працягу некаторага часу яны перасталі ставіць іх, але цяпер мы бачым, што некаторыя рэтранслятары зноў працуюць. У нас дастаткова магчымасцяў, каб з гэтым разабрацца», — падкрэсліў Івашчанка.

Пытанне пра рэтранслятары ўзнікла яшчэ ў чэрвені. 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі на працягу тыдня прыбраць з вышак абсталяванне для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы з Украінай. Ён заявіў, што ў адваротным выпадку гэта зробіць украінскі бок самастойна.

На наступны дзень Зяленскі паведаміў, што Украіне вядома як мінімум пра чатыры такія рэтранслятары ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. 24 чэрвеня ён заявіў, што абсталяванне на той момант ужо не працавала, але не ведаў, ці было яно дэмантавана.

30 чэрвеня тагачасны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што беларускі бок не дэмантаваў рэтранслятары, а толькі часова адключыў іх. 1 ліпеня Дзяржаўная памежная служба Украіны таксама паведамляла, што абсталяванне на беларускай тэрыторыі выключана.

Каментары5

  • Хмм
    11.09.2026
    Да шо ж такое, опять эти прокоятые невидимые ретрансляторы!
  • Барадзед
    11.09.2026
    Хмм, курощуп любит поползновения: чуть-чуть, это же ничего страшного, ещё чуть-чуть, уже дозу побольше, ну вы же ничего не сделаете.
  • .
    11.09.2026
    У мінулы раз пасля пагрозы была гісторыя з мабільнай вышкай у Парэччы Пінскага раёна.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць