Здарэнні66

На Ашмянскай мытні арыштавана 19 чалавек, канфіскавана 2,2 млн даляраў гатоўкай

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы КДБ, апублікаваным на сайце ведамства, «спыненая супрацьпраўная дзейнасць групы асоб з ліку дзейных і былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якая арганізавала шырокамаштабную схему ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў». 

«Удзельнікі злачыннай групы за хабары, парушаючы мытнае заканадаўства, ажыццяўлялі бесперашкодны пропуск буйных партый розных тавараў цераз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску «Каменны Лог».

Сумы незаконнага грашовага ўзнагароджання складалі ад 250 да 3.000 долараў ЗША ў залежнасці ад колькасці перамешчаных грузаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Паведамляецца таксама, што адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячную ўзнагароду ў 1000 долараў прыкрываў злачынную дзейнасць затрыманых, перадаючы ім звесткі аб праверачных мерапрыемствах, запланаваных Дзяржаўным мытным камітэтам (ДМК). 

Затрыманыя і змешчаныя пад варту 19 чалавек.

У дачыненні да іх КДБ распачатыя пяць спраў паводле прыкмет складу злачынстваў, прадугледжаных чч. 2, 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 2 арт. 431 (даванне хабару) Крымінальнага кодэкса. Па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана наяўных грашовых сродкаў больш як на 2,2 млн. долараў. На аб'екты нерухомасці і транспартныя сродкі асоб, што праходзяць па крымінальных справах, накладзены арышт. 

«Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, скіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных», — паведамляе прэс-служба КДБ. 

Пра выкрытую карупцыйную схему ў дзейнасці Ашмянскай мытні паведаміў 3 красавіка падчас наведвання ДМК Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, крымінальная схема дзейнічала доўгі час, у злачынную дзейнасць быў уцягнуты ледзь ці не ўвесь асабовы склад мытнага паста «Каменны Лог». 

«Чаму пры наяўнасці дасведчанага цэнтральнага апарату, сістэмы падбору, падрыхтоўкі, расстаноўкі кадраў, усіх службаў унутрыведамаснага кантролю, уласнай бяспекі ў вас пад бокам сфарміравалася такая банда? Я запатрабаваў прынцыпова разабрацца ў межах крымінальнай справы, хто гэта ўсё арганізаваў і хто да гэтага мае дачыненне», — сказаў Лукашэнка. 

«Трэба сфарміраваць усвядомленае разуменне кожным супрацоўнікам: факт хабарніцтва, хай нават адзінкавы, дыскрэдытуе ўсю мытную службу ў вачах грамадскасці. І маральны ўрон ад карупцыі нельга вымераць ніякімі грашыма. Выпальваць гэтае зло будзем гарачым жалезам. Мы ні з чым не лічымся, змагаючыся з гэтай заразай», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён запатрабаваў, каб урон, нанесены краіне супрацоўнікамі Ашмянскай мытні, быў пакрыты ў трох — пяціразовым памеры.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць