Музыка1212

Кулінковіч папрасіў прабачэння ў гледачоў за канцэрт, на якім ён быў п'яны ў дым

Аляксандр Кулінковіч у Фэйсбуку назваў свае паводзіны на канцэрце 10 красавіка «жорсткім порна». Ён перапрасіў гледачоў.

«Прабачце ўсе, хто можа дараваць. Тое, што было ўчора, называецца жорсткім порна. Нельга ўсё рабіць аднаму. Гэта я апраўдваюся. Хоць мне няма прабачэння. Магчыма, Юра скажа мне, як было даўно, у Маскве «Я з табой да канца». А можа ўжо і не скажа. Астатнім Дзюбелям мне сорамна тэлефанаваць, і я не ведаю, што ім сказаць. Мае музыкі вялі сябе як героі, а я як быдла. Скачам на маіх костках. Дохлы леў», — напісаў Аляксандр Кулінковіч.

Канцэрт гурту прайшоў 10 красавіка ў мінскім клубе «Рэпаблік». Там музыкі прэзентавалі свой новы альбом «На Марс». Аляксандр Кулінковіч перабраў з алкаголем. У выніку ў першым аддзяленні, калі гучалі новыя песні, саліст забываў іх словы песень, спяваў са шпаргалкі. Тлумачыў, што «не паспеў пакуль вывучыць усе тэксты». А пасля антракту Кулінковіч зусім не змог спяваць. Старыя хіты групы спявала зала, а канцэрт выцягвалі астатнія ўдзельнікі групы.

Праўда, фанаты ўсё яму даруюць. Калі падчас прэзентацыі Кулінковіч сышоў з мікрафонам на танцпол і спяваў адтуль, назад на сцэну спевака прынеслі на руках.

«Як мінімум 2—3 новыя хіты ў альбоме «На Марс!» ёсць. Асабліва агнявой падаецца песня з прыпевам пра «Такіх як я не пускаюць у метро», — адзначае карэспандэнт Еўрарадыё.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць