Культура1111

Кніга пра БНР выйшла ў перакладзе на беларускую

Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову кнігі даследчыцы з польскага Торуня Дароты Міхалюк пад назвай «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», паведамляе arche.by

У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розных палітычных стратэгій і саюзаў. Адно з галоўных пытанняў — прычына няўдачы беларускіх дзяржаўных планаў: чаму беларусы не здолелі здабыць незалежнасць пасля Першай сусветнай вайны.

Храналагічна разгляд праблемы даведзены аўтаркай да падзення ўрада БНР на чале з Антонам Луцкевічам у лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант, на яе думку, разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР фактычна страціў здольнасць дзейнічаць.

Са зместам кнігі і ўмовамі дастаўкі можна азнаёміцца тут

Каментары11

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць