Грамадства1111

БХД і ТБМ пачалі кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) пачалі сумесную кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове. Пра гэта было заяўлена 17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як адзначыла прадстаўнік БХД Марына Хоміч, сёння навучанне дзяцей на беларускай мове сустракаецца дастаткова рэдка. «Мэта нашай кампаніі — павялічыць колькасць дзяцей, якія будуць вучыцца ў садках і школах на беларускай мове. Мы не хочам, каб беларуская мова ўспрымалася ў Беларусі як замежная», — сказала яна.

Хоміч паведаміла, што ініцыятары кампаніі да канца мая будуць збіраць подпісы тых, хто хоча, каб іх дзяцей вучылі ў дзіцячых садках на беларускай мове. «Мы прапаноўваем паведамляць нам аб сваім жаданні накіроўваць дзяцей у беларускамоўныя групы па электроннай пошце [email protected] або па тэлефоне (025) 538-40-59. Са свайго боку мы абяцаем юрыдычную падтрымку. У нас ужо падрыхтаваныя заявы на імя начальнікаў упраўленняў адукацыі, спорту і турызму мінскіх адміністрацый з просьбай прыняць дзіця ў групу з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок, а таксама калектыўны зварот з патрабаваннем стварэння ў кожным дзіцячым садку і школе беларускамоўных груп і класаў», — сказала яна.

«Часта бацькі размаўляюць дома з дзіцем па-беларуску. Аднак яны аддаюць дзяцей у садкі і натыкаюцца там на сцяну неразумення. Яны вымушаныя аддаваць дзяцей у рускамоўныя групы, бо іншых проста няма. Таму неабходна, каб грамадства ўзяло пад свой кантроль рэалізацыю канстытуцыйнага права — выбраць беларускую мову навучання», — адзначыла першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць